Карэйскі інстытут дзяржаўнага кіраваньня

навукова-дасьледчы інстытут Паўднёвай Карэі

Карэйскі інстытут дзяржаўнага кіраваньня (KIДК) — навукова-дасьледчы інстытут Паўднёвай Карэі, які фінансуецца ўрадам, створаны ў кастрычніку 1991 году.

Карэйскі інстытут дзяржаўнага кіраваньня
кар. 한국행정연구원
Абрэвіятура КІДК
Дата ўтварэньня 1991 (33 гады таму)
Юрыдычны статус навукова-дасьледчы інстытут
Месцазнаходжаньне Сэул
Дзейнічае ў рэгіёнах Паўднёвая Карэя
Афіцыйныя мовы карэйская
Сайт kipa.re.kr

Яны дасьледуюць ня толькі бягучыя праблемы дзяржаўнага кіраваньня, але й гістарычныя, як у 2009 годзе, калі дасьледчык прадставіў сэмінарскую працу аб эфэктыўнасьці дзяржаўных выдаткаў падчас праўленьня Сечжона Вялікага ў 15 стагодзьдзі. У сьнежні 2009 году новы кіраўнік інстытуту Бак Юн Гёк вывеў сваю групу працоўных дасьледаваньняў з Карэйскай канфэдэрацыі прафсаюзаў і распусьціў яе. У чэрвені 2010 году яны правялі сэмінар па нарматыўных рэформах адміністрацыі Лі Мён Бака. У сакавіку 2017 г. Інстытут зладзіў прыём у Амэрыканскім таварыстве дзяржаўнага кіраваньня й апісаў свой галоўны дасьледчы аддзел і яго абавязкі (напрыклад, Дэпартамэнт ацэнкі, Цэнтар міжнароднага супрацоўніцтва, Дэпартамэнт дасьледаваньняў грамадзкай бясьпекі й сацыяльнай згуртаванасьці). Карэйскі інстытут дзяржаўнага кіраваньня прапануе сумесныя дасьледаваньні й пасады запрошаных навуковых супрацоўнікаў з пагадненьнямі, пачынаючы ад Злучаных Штатаў і Расеі да Кот-дʼІвуара, Японіі й Узбэкістана, сярод іншых.