Каромысел (мэханізм)
пахільны рычаг у рухавіку
Каро́мысел — дэталь газаразьмеркавальнага мэханізму(d) рухавіка ўнутранага згараньня, якая перадае рух сьціскальнага стрыжню адпаведнаму кляпану ўпуску/выпуску.
У рухавікох зь верхнім разьмяшчэньнем кляпанаў(d) разьмеркавальны вал унізе рухавіка штурхае стрыжань угору. Стрыжань вярхушкай цісьне на адно зь плечаў каромысла, якое ад гэтага паварочваецца. Пры гэтым другое плячо каромысла рухаецца ўніз, прыціскаючы зьверху талерчаты кляпан(d), які раскрываецца для ўпуску/выпуску.
Ролікавыя каромыслы ў месцы судакрананьня з кляпанам дадаткова маюць ігольчасты падвалак(d), што зьмяншае трэньне і зношваньне матэрыялу.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |