Кароль Лір (фільм, 1910)
Каро́ль Лір (па-італьянску: Re Lear, 1910) — нямы італьянскі кароткамэтражны мастацкі фільм рэжысэра Джэраляма Лё Саўё, экранізацыя аднайменнай трагедыі Ўільяма Шэксьпіра.
Кароль Лір | |
Re Lear | |
Жанр | трагедыя |
---|---|
Рэжысэр | Джэраляма Лё Саўё |
Сцэнарыст | Ўільям Шэксьпір |
Заснаваны на | Кароль Лір[d] |
У ролях | |
Вытворчасьць | Film d’Arte Italiana |
Распаўсюд | Pathé |
Дата выхаду | 12 сьнежня 1910 (114 гадоў таму) |
Працягласьць | 16 хв. |
Краіна | Італія |
Мова | нямое |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьФільм у некалькіх эпізодах ўзнаўляе ў выглядзе пантамімы скарочаны сюжэт трагедыі «Кароль Лір».
Кароль Лір вырашае падзяліць каралеўства між сваімі трыма дачкамі. Ґанэрылья ды Рэґана брахліва запэўніваюць яго ў сваёй любові і атрымліваюць кожны па сваёй частцы каралеўства. Малодшая дачка Кардэлія адмаўляецца падмануць бацьку, за што ён выганяе яе і выдае за караля Францыі. Кэнта, які намагаецца заступіцца за Кардэлію, таксама выганяюць.
Ґанэрылья і Рэґана паўстаюць супраць бацькі і саджаюць яго ў вязьніцу, дзе той паступова вар’яцее. Францускі кароль і Кардэлія даведваюцца пра няшчасьце і выпраўляюць дапамогу. Ліра дастаўляюць у лягер Кардэліі. Жаўнеры Ганэрыльі захопліваюць Ліра і Кардэлію, Ганэрылья загадвае забіць Кардэлію. Францускія войскі і Кэнт вызваляюць Ліра, які плача над целам дачкі.
У ролях
рэдагаваць- Эрмэтэ Навэльлі — кароль Лір
- Франчэска Бэртыні — Кардэлія
- Вольга Джаніні Навэльлі — Лірава дачка
- Джаніна К’янтоні — Лірава дачка
Цікавосткі
рэдагаваць- Фільм уваходзіць у сэрыю нямых кінапастановак шэксьпіраўскіх п’есаў італьянскай студыі «Film d’Arte Italiana», якая выпусьціла таксама фільмы Атэла (1909) ды Вэнэцыянскі купец (1911).
- Фільм выйшаў у пракат «у колеры» — кадры былі расфарбаваныя ўручную. Вялікая частка расфарбаванага мэтражу зьбераглася і выйшла ў DVD-выданьні зборкі нямых экранізацыяў Шэксьпіра «Silent Shakespeare».
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Рэцэнзія (анг.) на бачыне CultureWars
- «Шэксьпіраўская» сэрыя фільмаў (італ.) кінастудыі «Film d’Arte Italiana»
- Кароль Лір (анг.) на сайце IMDb