Карлік Нос
Карлік Нос (па-нямецку: Der Zwerg Nase) — адна з найвядомейшых казак нямецкага пісьменьніка Вільгельма Гаўфа (Wilhelm Hauff), апублікаваная ў 1826 годзе. Уваходзіць у альманах «Александрыйскі шэйх і ягоныя нявольнікі».
Карлік Нос | |
Der Zwerg Nase | |
Жанр: | казка |
---|---|
Аўтар: | Вільгельм Гаўф |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Публікацыя: | 1826 |
Казка распавядае пра хлопчыка Якаба, якога ведзьма ператварыла ў пачварнага карліка за ягоныя кпіны, але той працуе й знаходзіць траву, якая вяртае яго да папярэдняга выгляду.