Кардэнас
Ка́рдэнас — горад на паўночным узьбярэжжы кубінскай правінцыі Матансасу. 33 км ад правінцыяльнага цэнтру. Паселішча Сан-Хуан-дэ-Д’ёс-дэ-Кардэнас (San Juan de Dios de Cárdenas) закладзена 8 сакавіка 1828 году каля бухты Кардэнасу. Падчас гішпанскае калёніі горад называлі «Антыльскай Барсэлёнай», яшчэ горад мае найменьне «Горад-штандар», бо тут упершыню на тэрыторыі Кубы быў узьняты сучасны кубінскі незалежніцкі сьцяг.
Асобы
рэдагаваць- Вірхіліё Піньера — кубінскі паэт, празаік і драматург
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКардэнас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў