Канфэрэнцыя ААН па гандлі і разьвіцьці
Канфэрэнцыя ААН па гандлі й разьвіцьці (ЮНКТАД) — орган Генэральнай асамблеі ААН. Канфэрэнцыя створаная ў 1964 року. Штаб-кватэра ЮНКТАД знаходзіцца ў Жэнэве. На сёньняшні дзень канфэрэнцыя налічвае 194 краіны-ўдзельніцы. Рашэньні ЮНКТАД прымаюцца ў выглядзе рэзалюцый і маюць рэкамэндацыйны характар.
Функцыі
рэдагаваць- спрыяньне разьвіцьцю міжнароднага гандлю;
- раўнапраўнае, ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі;
- выпрацоўка рэкамэндацыяў, прынцыпаў, арганізацыйна-прававых умоваў і мэханізмаў функцыянаваньня сучасных міжнародных эканамічных зносін;
- удзел у каардынацыі дзеяньняў іншых установаў сыстэмы ААН у галіне эканамічнага разьвіцьця гаспадарчых сувязяў і заахвочваньня міжнароднага гандлю.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |