Канстанта (праграмаваньне)
Канстанта ў праграмаваньні — гэта спосаб адрасаваньня да дадзеных, зьмена якіх разгляданай праграмай забароненае.
Выкарыстаньне канстант, асабліва найменных — магутная прылада, якая падвышае надзейнасьць і бясхібнасьць праграм.
Спачатку канстанты проста ўпісваліся ў тэкст праграм у якасьці аргумэнтаў апэратараў.
- Напрыклад, mvi A, 0 , дзе 0 зьяўляецца лікавай канстантай.
Затым асэмблерныя кампілятары навучылі разумець найменныя канстанты, што значна спрасьціла працэс адладкі і суправаджэньня праграмаў.
- Зьнікла неабходнасьць памятаць пэўныя лікі — разумна прыдуманыя імёны запамінаюцца лягчэй.
- Памылкі ў імёнах у значнай колькасьці выпадкаў выяўляюцца аўтаматычна кампілятарам (акрамя сытуацый, калі памылкова выкарыстанае імя іншай канстанты аналягічнага тыпу).
- Працэс занясеньня зьменаў стаў хуткім і беспамылковым — значэньне канстанты прысутнічае ў праграме ўсяго ў адным месцы.
Нажаль, асэмблеры не маглі абараніць ад зьменаў ўскосна адрасаваныя вобласьці памяці. Але такая магчымасьць зьявілася ў мовах праграмаваньня высокага ўзроўню. Тыя зь іх, якія падтрымліваюць выкарыстаньне канстант любых статычных тыпаў, безумоўна, дазваляюць пісаць значна больш надзейны і даўгавечны код.
Зразумела, перавагі найменных канстант рэалізуюцца толькі тады, калі яны адпавядаюць стылю працы праграміста, пачынаючы з самых ранніх этапаў распрацоўкі праграмы.