Кандэла
Кандэ́ла (пазначэньне: кд, cd) — адна зь сямі асноўных адзінак вымярэньня сыстэмы СІ, роўная сіле сьвятла, выпусканага ў зададзеным кірунку крыніцай манахраматычнага выпраменьваньня частатой 540·1012 гэрц, энэргетычная сіла сьвятла якога ў гэтым кірунку складае (1/683) Вт/ср.
Абраная частата адпавядае зялёнаму колеру. Чалавечае вока валодае найбольшай адчувальнасьцю ў гэтай вобласьці спэктра. Калі выпраменьваньне мае іншую частату, то для дасягненьня той жа сілы сьвятла патрабуецца бо́льшая энэргетычная інтэнсіўнасьць.
Раней кандэла вызначалася як сіла сьвятла, выпраменьванага чорным целам пэрпэндыкулярна паверхні пллошчай 1/60 см² пры тэмпэратуры плаўленьня плаціны (2042,5 К). У сучасным азначэньні каэфіцыент 1/683 абраны такім чынам, каб новае азначэньне адпавядала старому.
Гісторыя
рэдагаваць- 1909 год уведзеная адзінка сілы сьвятла «міжнародная Сьвечка». Роўная сіле сьвятла кропкавай крыніцы ў такім кірунку, у якім ён выпускае сьветлавы струмень у 1 люмэн, раўнамерна разьмеркаваны ў целавым вугле 1 стэрадыян. 1 міжнародная Сьвечка роўная 1,005 кд. Выкарыстоўвалася з 1921 году (у СССР з 1925 году) па 1948 год.
- 1948 год новая Сьвечка замяніла міжнародную Сьвечку.
- 1967 год замест «новая Сьвечка» уведзена сучасная назва Кандэла.[1]
Прыклады
рэдагавацьСіла сьвятла, выпраменьваная сьвечкай, прыкладна роўная адной кандэле (па-лацінску: candela — сьвечка), таму раней гэтая адзінка вымярэньня звалася «сьвечкай», цяпер гэтая назва зьяўляецца састарэлай і не выкарыстоўваецца.
Сіла сьвятла тыпавых крыніц:
Крыніца | Магутнасьць, Вт | Прыкладная сіла сьвятла, кд |
---|---|---|
Сьвечка | 1 | |
Сучасная (2006 г) лямпа напальваньня | 100 | 100 |
Звычайны сьвятладыёд | 0.015 | 0.001 |
Звышяркі сьвятладыёд | 0.06 | 3 |
Сучасная (2006 г) флюарэсцэнтная лямпа | 20 | 100 |
Кратныя і дзельныя адзінкі
рэдагавацьДзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Кратныя | Дзельныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
101 кд | дэкакандэла | дакд | dacd | 10-1 кд | дэцыкандэла | дкд | dcd |
102 кд | гэктакандэла | гкд | hcd | 10-2 кд | сантыкандэла | скд | ccd |
103 кд | кілякандэла | ккд | kcd | 10-3 кд | мілікандэла | мкд | mcd |
106 кд | мэгакандэла | Мкд | Mcd | 10-6 кд | мікракандэла | мккд | µcd |
109 кд | гігакандэла | Гкд | Gcd | 10-9 кд | нанакандэла | нкд | ncd |
1012 кд | тэракандэла | Ткд | Tcd | 10-12 кд | пікакандэла | пкд | pcd |
1015 кд | пэтакандэла | Пкд | Pcd | 10-15 кд | фэмтакандэла | фкд | fcd |
1018 кд | экзакандэла | Экд | Ecd | 10-18 кд | аттакандэла | акд | acd |
1021 кд | зэтакандэла | Зкд | Zcd | 10-21 кд | зэптакандэла | зкд | zcd |
1024 кд | ётакандэла | Ікд | Ycd | 10-24 кд | ёктакандэла | ікд | ycd |
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Люмэн — адзінка вымярэньня сьветлавога струменя
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ^ Фотакінатэхніка. Энцыкляпэдыя. Гл.рэд. Е. А. Іофіс, М., «Савецкая Энцыкляпэдыя», 1981.