Канал танальнай частасьці
Канал танальнай частасьці (канал ТЧ) — гэта сукупнасьць тэхнічных сродкаў (апаратуры) і асяродзьдзя перадачы (фізычны ланцуг і т. д.), якая забясьпечвае перадачу электрычных сыгналаў сувязі з эфэктыўна перадатнай паласой частасьці (ЭППЧ) 0,3—3,4 кГц.
Эфэктыўна перадатная паласа частасьці — паласа частасьцяў, рэшткавае згасаньне на крайніх частасьцях якой адрозьніваецца ад рэшткавага згасаньня на частасьці 800 Гц ня больш чым на 1 Нп пры максымальнай далёкасьці сувязі, якая ўласьцівай дадзенай сыстэме.
Шырыня ЭППЧ вызначае якасьць тэлефоннай перадачы, і магчымасьць выкарыстаньня тэлефоннага каналу для перадачы іншых відаў сувязі. У адпаведнасьці зь міжнародным стандартам для тэлефонных каналаў шматканальнай апаратуры ўсталявана ЭППЧ ад 300 да 3400 Гц. Пры такой паласе забясьпечваецца высокая ступень пераборлівасьці гаворкі, добрая натуральнасьць яе гучаньня й ствараюцца вялікія магчымасьці для другаснага ўшчыльненьня тэлефонных каналаў.
Рэжымы працы канала ТЧ
рэдагавацьРэжым канала ТЧ |
Узровень на ўваходзе каналу Рвх, дб/Нп |
Узровень на выхадзе каналу Рвых, дб/Нп |
Рэшткавае згасаньне аr, дб/Нп |
---|---|---|---|
2ПР АК | 0/0 | −7.0/-0.8 | +7.0/+0.8 |
2ПР ТР | −3.5/-4 | −3.5/-4 | 0/0 |
4ПР АК | −13/-1.5 | +4.0/+0.5 | −17.0/-2.0 |
4ПР ТР | +4.0/+0.5 | +4.0/+0.5 | 0/0 |
Прызначэньне рэжымаў
рэдагаваць- 2 ПР АК — для адкрытай тэлефоннай сувязі пры адсутнасьці на тэлефонным камутатары транзытных падаўжальнікаў;
- 2 ПР ТР — для часавых транзытных злучэньняў адкрытых тэлефонных каналаў, а таксама для канцавой сувязі пры наяўнасьці на тэлефонным камутатары транзытных падаўжальнікаў;
- 4 ПР АК — для выкарыстаньня ў сетках шматканальнага танальнага тэлеграфа, зачыненай тэлефоннай сувязі, перадачы дадзеных і т. п., а таксама для транзытных злучэньняў пры значнай даўжыні злучальных лініяў;
- 4 ПР ТР — для доўгачасовых транзытных злучэньняў.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |