Камэта Брорзэна (афіцыйны назва 5D/Brorsen) — камэта, якую вынайшаў 28 лютага 1846 году дацкі астраном Тэадор Брорзэн за дзень да праходжаньня ёю пэрыгелія.

5D/Брорзэна
Малюнак каметы 5D/Brorsen
Малюнак каметы 5D/Brorsen, выкананы 14 траўня 1868 году Карлам Брунсам
Адкрыцьцё
Першаадкрывальнік Тэадор Брорзэн
Дата адкрыцьця 28 лютага 1846
Альтэрнатыўныя абазначэньні 1846 III; P/1846 D2; 1857 II; P/1857 F1; 1868 I; 1873 VI; 1879 I
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 31 сакавіка 1879
Афэлій 5.610а. а.
Пэрыгелій 0.5898 а. а.
Вялікая паўвось 3,100 а. а.
Эксцэнтрысытэт арбіты 0.8098
Арбітальны пэрыяд 5,461 a
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі 29,382°
Апошні пэрыгелій 31 сакавіка 1879
Наступны пэрыгелій згублена

Неўзабаве пасьля адкрыцьця камэта дасягнула пэрыгелія (прайшла на адлегласьці 78 млн.км. ад Зямлі). Таму бачны памер комы рос і паводле ацэнак Ёхана Фрыдрыха Юліўс Шміта 9 сакавіка складаў 3...4 кутнія хвіліны, а ўжо 22 сакавіка — каля 9 кутніх хвілінаў (заўв.: бачны дыямэтр дыска Месяца складае 30 кутніх хвілін). Апошні раз пад час вяртаньня (1846 году) камэту бачылі 22 красавіка ў 20-ці градусах ад Паўночнай зоркі. Па назіраньнях таго году было пралічана, што пэрыяд звароту камэты вакол Сонца складае 5,5 гадоў, і тое, што на назіраемую арбіту камэта Брорсэна патрапіла дзякуючы збліжэньню з Юпітэрам ў 1842 годзе.

Падчас свайго наступнага вяртаньня ў 1851 годзе камэта не была выяўлена з-за яе вялікага адаленьня ад Зямлі (каля 220 млн км). У тыя часы арбіта камэты яшчэ не была вылічана досыць добра, а ў 1854 годзе сытуацыю пагоршыла чарговае збліжэньне зь Юпітэрам. 18 сакавіка 1857 году камэту як новую адкрыў Карл Хрыстыян Брунс, але неўзабаве было выяўлена, што гэта ня новая камэта, а знойдзеная ў 1846 годзе камета Брорзэна. У той год вяртаньня за камэтай сачылі ажно да чэрвеня 1857 году.

Камэта ізноў была страчана ў 1862 годзе і зноў знойдзеная ў 1868. Пасьля наступнага цеснага збліжэньня зь Юпітэрам некалькі зьменшыўся пэрыяд звароту камэты , што дазволіла назіраць яе ў 1873 годзе. Наступнае яе вяртаньне было самым пасьпяховым, і камэта назіралася ажно 4 месяцы.

Больш пабачыць камэту Брорзена было не наканавана. У 1884 і 1890 гэтага не ўдалося зрабіць з-за праблем з умовамі назіраньняў. У наступныя вяртаньні ў 1895 і 1901 гадах насуперак усім намаганьням камету Брорзена знайсьці не атрымалася.

Сур’ёзныя пошукі зьніклай камэты былі зроблены Браянам Марсдэнам ў 1973 годзе[1], калі, згодна з вылічэньнямі павінны былі надысьці вельмі спрыяльныя ўмовы для назіраньняў. Марсдэн меркаваў, што камэта ня зьнікла, а страціла яскравасьць. Але, тым ня менш, пошукі не былі пасьпяховымі. Гэта сталася падставай занясеньня камэты Брорзэна ў сьпіс страчаных камэт, пра што сьведчыць літара «D» у пазначэньні камэты.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Kronk, Gary W. (2001–2005). "5D/Brorsen". Retrieved 2005-12-26. (Cometography Home Page)
Камэты
3D/Біелы | 4P/Фая | 5D/Брорзэна | 6P/д’Арэ | 7P/Понса—Вінэке
Сьпіс пэрыядычных камэт