Каморнікі (кутнікі, бабылі) — катэгорыя вольных і прыгонных людзей у XVI — XIX стагодзьдзі без уласнага двара і зямлі. Жылі ў чужых хатах, займаючы камору ці кут, працавалі ў якасьці парабкаў на паноў і заможных гаспадароў зь людзей простых саслоўяў. Іншыя маглі займацца рамёствамі, земляробствам, дробнымі промысламі. Каморнікі не адпрацоўвалі паншчыну і не выплачвалі чынш, але былі абавязаныя ўладальніку меншай платай за пражываньне на яго зямлі. Зьліліся з асноўнай масай прыгонных па меры ўкараненьня падушных рэвізій, забароны вольных пераходаў, надзяленьня зямлёй пры правядзеньні абавязковай інвэнтарызацыі маёнткаў у 1840 — 1850 гады. Жылі таксама ў местах і мястэчках.

Літаратура

рэдагаваць
  • Мялешка, В. І. Бабылі. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: А — К. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 275.
  • Анішчанка, Я. К. Каморнік 2). // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: К — Я. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. С. 27.