Калмыцкая Вікіпэдыя
Калмы́цкая Вікіпэ́дыя (па-калмыцку: Хальмг Бикипеди[1]) — разьдзел Вікіпэдыі, вольнае энцыкляпэдыі на калмыцкай мове. Слова Бикипеди (Вікіпэдыя) пачынаецца з Б бо пачатковая В неўласьцівая калмыцкай мове.
Запыт на стварэньне гэтага моўнага разьдзелу быў пададзены 31 сьнежня 2005 року[2]. У хадзе галасаваньня 35 удзельнікаў аднагалосна падтрымалі стварэньне разьдзелу[3][4], у выніку чаго 24 сакавіка 2006 року калмыцкі разьдзел Вікіпэдыі быў запушчаны[5]
Калмыцкая Вікіпэдыя станам на 24 сьнежня 2024 року месьціць 1679 артыкулаў, 10 579 зарэґістраваных ужывальнікаў, 1 адміністратара.[6] Агульная колькасьць старонак у калмыцкай Вікіпэдыі — 12 175, рэдаґаваньняў — 90 679, мультымэдыйныя файлы адсутнічаюць.[6]
Праблемы
рэдагавацьАсноўнымі праблемамі калмыцкае Вікіпэдыі ё: брак актыўных удзельнікаў, аўтарытэтных пісьмовых крыніцаў калмыцкаю моваю, уласна праблемы мовы як мінарытарнае, што месьціцца пад пагрозаю зьнікненьня (паводле ЮНЭСКО).
Вайна пераносаў
рэдагаваць20 чэрвеня 2009 року ў калмыцкай Вікіпэдыі адзначаны выпадак «вайны пераносаў» (глядзіце (1), (2), (3) — расейскаю моваю). Вялася дыскусія пра назвы краінаў ды народаў калмыцкаю моваю. У выніку дыскусія была адкладзеная (4).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «хальмг» — саманазва расейскіх калмыкаў і іхняе мовы.
- ^ Requests for new languages/Wikipedia Kalmyk — Meta
- ^ В Википедии открыт калмыцкий раздел — Информационное агентство Республики Калмыкия
- ^ Всё больше разделов Википедии на языках России Праверана 2010-09-30 г. Архіўная копія ад 2010-12-06 г.
- ^ Wikimedia News/2006 - Meta
- ^ а б Статыстыка стараславянскае Вікіпэдыі.