Кале (спадарожнік Юпітэра)
Кале — зьнешні рэтраградны спадарожнік плянэты Юпітэр. Адносіцца да групы Кармэ. Адкрыты Шэпардам, Джэвітам і Клэйнам у 2001 годзе.[1] Назву атрымаў у гонар адной з харытаў.[2]
Дыямэтар Кале складае каля двух кілямэтраў. Спадарожнік у сярэднім аддалены на 22409 тысячаў кілямэтраў ад цэнтру плянэты, абарот робіць за 685,324 дзён. Нахіл кружніку складае 165° да экліптыкі і 166° да роўніку Юпітэру. Эксцэнтрысытэт складае 0,2011.