Какаду шаломаносны
Шаломаносны какаду, таксама ганг-ганг, таксама чырвонагаловы какаду (Callocephalon fimbriatum) — птушка сямейства какаду. Адзіны від рода.
Зьнешні выгляд
рэдагавацьДаўжыня цела 32—37 см; вага 250—280 г. Асноўная афарбоўка пер’я шэрая, кожнае пёрка мае попельны колер, галава і хахалок — яскрава-аранжавыя. Ніжняя частка бруха і ніжнія пёркі хваста аблямаваныя аранжава-жоўтым. Дзюба сьветлая. У саміцы шэрыя галава і хахалок.
Распаўсюджаньне
рэдагавацьЖыве ў паўднёва-ўсходняй Аўстраліі і на суседніх выспах.
Лад жыцьця
рэдагавацьСустракаецца ў горных эўкаліптавых лясах да вышыні 2000 м над узроўнем мора.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКакаду шаломаносны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |