Кабукі

клясычны японскі тэатар

Кабу́кі (па-японску: 歌舞伎 — літар. «песьня, танец, майстэрства», «майстэрства музыкі й танцу») — від японскага тэатральнага мастацтва. Узьнік у XVI стагодзьдзі на аснове народнага тэатру й народнага танцу. Для гэтага віду тэатру ўласьцівыя наступныя адметныя рысы: складаныя дэкарацыі (уключаючы сюды спэцыяльны памост, які злучае сцэну з глядацкай заляй); насычанасьць тэатральных прадстаўленьняў дынамічным дзеяньнем і эфэктнымі сцэнамі; арганічнае спалучэньне музыкі, танцу, драмы, пантамімы.

Артысты кабукі паказваюць бой самураяў

Этымалёгія слова «кабукі»

рэдагаваць

Слова «кабукі» паходзіць ад дзеяслова «кабукі», які літаральна азначае «адхіляцца». Пазьней слова «кабукі» пачало пазначацца кітайскімі герогліфамі, а «кабукі» паступова выйшла з ужытку.

Слова «кабукі» ў яго арыгінальным напісаньні на японскай мове складаецца з трох герогліфаў — 歌舞 伎, дзе сымбалі 歌舞 (кабу) азначаюць словазлучэньне «песьня й танец», а знак 伎 (кі) — «майстэрства». У пачатку XVII стагодзьдзя ў якасьці амонімаў для кі выкарыстоўваліся герогліфы «кваліфікаваная жанчына» й «гульня». Такая камбінацыя знакаў дае апісаньне драмы, якая ў той час уяўляла сабой прадстаўленьні, якія складаліся з танцаў, песень і скетчаў з драматычным складнікам.

Гісторыя

рэдагаваць

Узьнік у XVI стагодзьдзі на аснове народнага тэатру й народнага танцу.

Першапачаткова трупы складаліся пераважна з жанчынаў (она-кабукі), пасьля іх забароны ў 1629 годзе — з хлопчыкаў-падлеткаў (вакасю-кабукі), з 1651 году — выключна з мужчынаў (яра-кабукі), якія выконвалі й жаночыя ролі (анагата).

Гісторыя драматургіі кабукі зьвязаная з разьвіцьцём гутарковай драмы (нёгэн), якой папярэднічаў народны вулічны фарс XIV—XV стагодзьдзяў. Гульня актораў будавалася на аснове перайманьня рэчаіснасьці (манамантэ) і перадачы ўнутранага сьвету, стану чалавека.

Галоўныя жанры кабукі — пачуцьцёвая мэлядрама й бытавая драма.

Росквіт кабукі пачынаецца з канца XVII стагодзьдзя. Завершаную форму набыў у другой палове XVIII стагодзьдзя, калі ў рэпэртуар увайшлі п’есы тэатра марыянэтак, пантаміма, склаліся дакладна вызначаныя тэхніка ігры актораў (ката), амплюа (герой, нягоднік, дзяўчына, хлопец і інш.), сыстэма дэкарацыяў і абсталяваньня сцэны, акторскія дынастыі.

З 1870-х гадоў кабукі рэфармаваўся, часткова набыў эўрапейскія рысы.

У 1980-я гады пачалося абнаўленьне тэатру й яго новы ўздым.

У сучасным кабукі захаваліся асаблівая ўмоўная манера выкананьня, кананічныя позы, грым, дэкарацыі й інш.

Сучаснасьць

рэдагаваць

У сучаснай Японіі кабукі застаецца даволі папулярным жанрам — ён самы папулярны від тэатральнага мастацтва сярод усіх традыцыйных японскіх драматычных жанраў. Многія вядучыя акторы кабукі часта здымаюцца ў кіно й на тэлебачаньні (Банда Тамасабура V сыграў некалькі роляў (у тым ліку і жаночых) у кінафільмах).

У некаторых тэатральных трупах жаночыя ролі зноў пачалі выконваць жанчыны, а пасьля Другой сусьветнай вайны быў сфармаваны цалкам жаночы калектыў кабукі Іцікава Кабукі-дза.

24 лістапада 2005 году кабукі ўвайшоў у «Трэцюю Дэклярацыю шэдэўраў вуснай спадчыны чалавецтва» ЮНЭСКО.

Літаратура

рэдагаваць
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
  • Brandon, James R. (2009). Kabuki's Forgotten War: 1931–1945. University of Hawaii Press. ISBN 0-8248-3200-0.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кабукісховішча мультымэдыйных матэрыялаў