З воўчым білетам

аповесьць беларускага пісьменьніка Сяргея Грахоўскага пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

„З во́ўчым біле́там“ — дакумэнтальная аповесьць беларускага пісьменьніка Сяргея Грахоўскага пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

З воўчым білетам
па-беларуску: З воўчым білетам
Аўтар: Сяргей Грахоўскі
Мова арыгіналу: беларуская

Напісаная на дакумэнтальнай аснове, аповесьць распавядае пра вяртаньне вязьня пасьля 10 гадоў зьняволеньня на Радзіму. Атрымаўшы даведку («воўчы білет») аб вызваленьні, ён, былы «вораг народа», зь вялікай цяжкасьцю знаходзіць працу. Такім людзям было надзвычай цяжка ўладкавацца ў жыцьці: зь імі баяліся размаўляць, узнаўляць знаёмствы. Сяргей Грахоўскі апісвае, як на працягу трох гадоў ён адчуваў напружаную часовасьць свайго існаваньня «з воўчым білетам» пад пільным наглядам савецкіх спэцслужбаў, пакуль ізноў ня быў высланы «навечна» ў Сыбір у 1949 годзе.

Аповесьць «З воўчым білетам» уваходзіць разам з аповесьцямі «Зона маўчаньня» і «Такія сінія сьнягі» у аўтабіяграфічную трылёгію Сяргея Грахоўскага, напісаную ў пэрыяд 1987—1989 гадоў, якая зьяўляецца беларускім аналягам нарысу «Архіпэляг ГУЛАГ» расейскага пісьменьніка Аляксандра Салжаніцына.

Ва ўступе да трылёгіі Грахоўскі дае запавет нашчадкам не дапусьціць паўтарэньня трагедыі беларускага народу 1930—1940-х гадоў[1]:

« Я памятаю садыстаў-сьледчых, злачынцаў-«судьдзяў», наглядчыкаў, лягерных начальнікаў і канваіраў. Памятаю ўсё да драбніц і клянуся кожным словам, кожным радком гаварыць толькі праўду, каб ведалі людзі і ніколі не далі сябе ашукаць прыгожай хлусьнёй і д’ябальскім каварствам. Сведчу, каб нашы нашчадкі спазналі сапраўдную волю, роўнасьць і шчасьце на роднай акрыялай і расквітнелай зямлі. »

— Сяргей Грахоўскі, "Слова да споведзі"

Літаратура

рэдагаваць
  • С. Грахоўскі. Зона маўчання. Спавядальная аповесць. Менск, Мастацкая літаратура, 1990.