Зімовыя нататкі аб летніх уражаньнях

нарыс Фёдара Дастаеўскага

«Зімовыя нататкі аб летніх уражаньнях» — публіцыстычны нарыс Фёдара Дастаеўскага. Упершыню быў апублікаваны ў часопісе «Время» ў пэрыяд зь лютага па сакавік 1863 года, пад назвай Зімовыя нататкі аб летніх уражаньнях. Фэльетон за ўсё лета.

Зімовыя нататкі аб летніх уражаньнях
Зимнія замѣтки о лѣтнихъ впечатлѣніяхъ. Фельетонъ за все лѣто.
Жанр: літаратурны нарыс
Аўтар: Фёдар Дастаеўскі
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: зіма 1862/63
Публікацыя: 1863

Нарыс напісаны як дарожныя запіскі. У сатырычным духу Дастаеўскі распавядае як пра ўражаньні ад свайго першага падарожжа ў Эўропу, зьдзейсьненага ў 1862 годзе, гэтак і пра стаўленьні расейцаў да Эўропы. Дастаеўскі перамяжоўвае свае запіскі рознага кшталту публіцыстычнымі адступленьнямі зь гісторыі літаратуры і нораваў.

Нарыс быў успрыняты як выраз «глебніцкіх» поглядаў пісьменьніка.