Зямны час, Terrestrial Time (ТТ) — сучасны астранамічны стандарт, распрацаваны Міжнародным астранамічным саюзам для вызначэньня часу астранамічных назіраньняў, зробленых з паверхні Зямлі. Зямны час зьяўляецца спадчыньнікам дынамічнага часу і эфэмэрыднага часу.

Зямны час адрозьніваецца ад шкалы часу, якая выкарыстоўваецца для паўсядзённага ўжываньня (UTC). Адзінка часу TT — сэкунды ў сыстэме СІ, заснаваныя на стандарце цэзіевых атамных гадзіньнікаў.

Кароткага агляду TT, дадзенага ніжэй, дастаткова для мілісэкундных дакладных вымярэньняў. Поўнае бягучае вызначэньне TT выкарыстоўвае тэорыю рэлятыўнасьці.

Агляд рэдагаваць

Там, дзе дастаткова мілісэкунднай дакладнасьці, TT можа быць атрыманы наступным спосабам:

  • З дакладнасьцю мілісэкунды ці большай, TT ідзе паралельна атамнай шкале часу (Міжнародны атамны час, TAI) падтрыманы BIPM. TT апярэджвае TAI: TT = TAI + 32,184 сэкунды (зрушэньне ў 32,184 сэкунды зьяўляецца вынікам гісторыі.)

Глядзіце таксама рэдагаваць