Зьезд Партыі БНФ — часовы ўрад БНФ, які сабіраецца для рашэньня найважнейшых пытаньняў дзейнасьці й існаваньня грамады. Зьезд — найвышэйшы ўрад грамады, яго рашэньні абавязковыя для ўсіх сябраў грамады. Зьезд мае г. зв. «асабістыя» паўнамоцтвы, якія ён ня можа перадаць іншым службам грамады:

  • роспуск грамады
  • зьмены ў статуце грамады
  • зьмены назвы грамады
  • выбары старшыні грамады
  • выбары сойму

Паслы зьезду

рэдагаваць

Удзел у зьезьдзе можа прыняць сябра грамады, аднак з-за вялікай колькасьці сябраў на справе такога ніколі не было. Выбары паслоў на зьезд адбываюцца на сходах суполак, як правіла ад суполкі выбіраецца адзін пасол. Усе зьезды адбываюцца ў Менску. Астанім зьездам быў 18 зьезд 30 верасьня 2017 году. На ім зацьвердзілі склад сойму[1][2][3].

7 лістапада 2020 году адбыўся 20 зьезд партыі БНФ[4]. Усяго было 98 асобаў на зьезьдзе. Зь іх 14 чалавек не прысутнічалі, але празь сеціва маглі ўдзельнічаць у рабоце зьезду.

Зьезд прыняў некалькі рашэньняў:

  • Заява аб безумоўным вызваленьні палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіяў [5]
  • аб 100 гадоў Случкаму збройнаму чыну[6]
  • Беларуская мова гэта гарантыя бясьпекі й незалежнасьці дзяржавы[7]
  • Заява аб адносінах зь іншымі грамадзкімі сіламі краіны[8]
  • Заява "Беларусь гэта эўрапэская нацыя!"[9]
  • Заява :"Эканамічная і стратэгічная неабгрунтаванасьць БелАЭС"[10]
  • Адносіны БНФ па пытаньні канстытуцыйнага будаўніцтва ў Беларусі[11]
  • Заява аб захаваньні культурнае адметнасьці й разнастайнасьці[12]

Старшыня Р. Кастусёў даў справасдачу[13].

Зьезд зацьвердзіў склад Сойму[14].

  1. ^ Сойм БНФ
  2. ^ Янукевіч: У адрозьненье ад большасьці астатніх, Партыя БНФ не ператварылася ў сэкты або ў камэрцыйныя фірмы»
  3. ^ У Менску праходзіць ХVIII справаздачна-выбарчы зьезд Партыі БНФ
  4. ^ 20 зьезд партыі БНФ
  5. ^ Заява: “Патрабуем безумоўнага вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіяў!”
  6. ^ 100 гадоў Слуцкаму Збройнаму Чыну: заява БНФ да Дня Герояў
  7. ^ Зьезд БНФ: “Беларуская мова – гарантыя бясьпекі і незалежнасьці дзяржавы”
  8. ^ Заява Зьезду БНФ аб стасунках з іншымі палітычнымі сіламі
  9. ^ Заява Зьезду БНФ: “Беларусь – Эўрапэйская нацыя!”
  10. ^ Заява БНФ: “Эканамічная і стратэгічная неабгрунтаванасць БелАЭС”
  11. ^ Пазыцыя БНФ па пытаньні канстытуцыйнага будаўніцтва ў Беларусі
  12. ^ Заява Зьезду БНФ: ” Аб захаванні культурнай адметнасці і разнастайнасці”
  13. ^ Справаздачны выступ старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва на ХХ Зьездзе Партыі БНФ(недаступная спасылка)
  14. ^ Сойм. 7 лістапада 2020 году ў Менску адбыўся XХ справаздачна-выбарчы Зьезд Партыі БНФ (XVІ Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”). На Зьездзе быў абраны новы склад Сойму Партыі БНФ i Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.