Збаўца сьвету (па-лацінску: Salvator Mundi) — адна з сакральных назваў Езуса Хрыстуса, тып іканаграфічнага царкоўнага вобразу. Кампазыцыя павінна паказаць эсхаталягічнае значэньне валадарства Хрыста над лёсамі сьвету.

Карціна Андрэа Прэвіталі

Апісаньне

рэдагаваць
 
На карціне Ганса Мэмлінга прадстаўлены скарочаны сюжэт, без дзяржавы

Хрыстос малюецца строга франтальна (па грудзі або па пояс), з правай рукой узьнятай у бласлаўляючым жэсьце, і дзяржавай з крыжам (у больш раньніх працах — без яе) у левай руцэ.

Спадарожны сюжэт можа таксама ўключаць выяву Панны Марыі[1].

Сюжэт быў распаўсюджаны ў мастацтве Рэнэсансу, зьяўляецца папулярнай тэмай для многіх італьянскіх мастакоў эпохі Адраджэньня, а таксама прадстаўнікоў Паўночнага рэнэсансу — Ян ван Эйка, Ганса Мэмлінга і Альбрэхта Дурэра і іншых.

Найбольш вядомай працай гэтага сюжэту зьяўляецца аднайменная карціна, якая прыпісваецца Леанарда да Вінчы.

  1. ^ Дж. Холл. Словарь сюжетов и символов в искусстве. М.: Крон-пресс, 1996. С. 647