Зацьменьне
Зацьме́ньне — астранамічная зьява, у час якой адно нябеснае цела засьціць іншае нябеснае цела. Найбольш вядомыя месяцавае і сонечнае зацьменьні. Таксама існуюць такія зьявы, як праходжаньне ніжніх плянэт (Мэркурый і Вэнэра) па дыску Сонца.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/Solar_eclipse_1999_4.jpg/220px-Solar_eclipse_1999_4.jpg)
Месяцавае зацьменьне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Зацьменьне Месяца
Зацьменьне Месяца надыходзіць у той момант, калі Месяц уваходзіць у конус ценю, які ўтварае Зямля. Дыямэтар плямы Зямлі на адлегласьці 363 000 км (мінімальная адлегласьць ад Зямлі да Месяца) складае каля 2,5 дыямэтру Месяца, таму Месяц можа цалкам знаходзіцца ў ценю.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗацьменьне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў