Заходні Каўказ
Заходні Каўказ — частка горнай сыстэмы Вялікага Каўказа, разьмешчаная на захад ад мэрыдыянальнай лініі, якая праходзіць праз гару Эльбрус. Частка Заходняга Каўказа ад Анапы да гары Фішт характарызуецца нізкагорным і сярэднегорным рэльефам (так званы Паўночна-Заходні Каўказ), далей на ўсход да Эльбруса горная сыстэма набывае тыповае альпійскае аблічча са шматлікімі леднікамі і высакагорнымі формамі рэльефу.
У вузейшай трактоўцы, якой прытрымваюцца ў альпінісцка-турыстычнай літаратуры, да Заходняга Каўказа адносяць толькі частка Галоўнага Каўказскага хрыбта ад гары Фішт да Эльбруса.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |