Заслужаны энэргетык Рэспублікі Беларусь
«Заслужаны энэргетык Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.
Ганаровае званьне «Заслужаны энэргетык Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафэсійным працаўнікам розных галін эканомікі, якія працуюць у сфэры энэргетыкі пятнаццаць і больш гадоў, і зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё і ўдасканаленьне тэхнікі, тэхналёгіі і арганізацыі вытворчасьці, перадачы і спажываньні энэргіі, дасягненьне высокіх паказчыкаў надзейнасьці, бесьперабойнасьці і эфэктыўнасьці працы энэргетычных установак.