Заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь
«Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/4/44/%D0%97%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%B7%D1%82_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B8_%282005%29.jpg)
Ганаровае званьне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца:
- высокакваліфікаваным трэнерам-выкладчыкам па спорце, у тым ліку якія працуюць са спартоўцамі-інвалідамі ня меней чатырох гадоў, — за пасьпяховую вучэбна-трэніравальную і выхаваўчую працу па падрыхтоўцы выбітных спартоўцаў і каманд;
- трэнерам нацыянальных (зборных) каманд Рэспублікі Беларусь, якія маюць стаж працы з гэтымі камандамі ня меней чатырох гадоў, — за непасрэдную падрыхтоўку і пасьпяховы выступ гэтых каманд на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках міру і Эўропы;
- першым трэнерам спартоўцаў, якія дасягнулі выдатных посьпехаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках сьвету і Эўропы, якія працуюць з гэтымі спартоўцамі ня меней двух гадоў, пачынаючы з вучэбна-трэніравальнага этапу;
- трэнерам спартовых школ і арганізацыяў, якія раней прымалі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы перададзеных у вышэйшае зьвяно спартоўцаў, пры ўмове працы зь імі ня меней чатырох гадоў.