Заслужаны працаўнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь

«Заслужаны працаўнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.

Ганаровае званьне «Заслужаны працаўнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафэсійным працоўным, майстрам, інжынэрна-тэхнічным працаўнікам арганізацыяў, у тым ліку навукова-дасьледчых, праектна-канструктарскіх, розных галін вытворчасьці, працаўнікам органаў кіраваньня вытворчасьцю, якія працуюць у прамысловасьці пятнаццаць і больш гадоў, і якія зрабілі значны ўнёсак ва ўдасканаленьне тэхнікі, тэхналёгіі і арганізацыі вытворчасьці, дасягненьне высокіх паказчыкаў якасьці прадукцыі, падвышэньне прадуктыўнасьці працы і эфэктыўнасьці вытворчасьці.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць