Заслужаны памежнік Рэспублікі Беларусь
«Заслужаны памежнік Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.
Ганаровае званьне «Заслужаны памежнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца вайскоўцам, якія знаходзяцца на службе ў памежных войсках пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэньні, за бездакорнае нясеньне службы па ахове дзяржаўнай мяжы, умелую арганізацыю памежнай службы, высокія паказчыкі ў апэратыўна-службовай, навукова-тэхнічнай дзейнасьці, умацаваньне памежнага супрацоўніцтва, за самаадданыя дзеяньні, зьвязаныя з выкананьнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выхаваньні вайскоўцаў кадраў.