Залона
Зало́на (па-лацінску: Diaphragma, па-грэцку: Διάφραγμα) — няпарная шырокая цягліца, якая падзяляе грудную й брушную поласьці, а таксама служыць для пашырэньня лёгкіх. Умоўна ейную мяжу можна правесьці па ніжнім краі рэбраў. Створаная сыстэмай папярочнапаласатых цягліцаў, якія зьяўляюцца вытворнымі сыстэмы прамой цягліцы жывата.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/Respiratory_system_be-x-old.svg/240px-Respiratory_system_be-x-old.svg.png)
Наяўнасьць залоны ўласьцівая толькі сысунам. Іншыя хрыбетным, як то земнаводныя й паўзуны маюць залонападобныя структуры, якія, аднак, маюць адрозьненьні ад залоны, як то становішча лёгкіх у брушной паражніне.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗалона — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў