Залатыя Вароты (мост)

Мост Залатая Брама (па-ангельску: Golden Gate Bridge) — вісячы мост праз пратоку Залатая Брама. Ён злучае Сан-Францыска на поўначы паўвыспы Сан-Францыска з паўднёвай часткай акругі Марын, побач з прадмесьцем Сосаліта. Мост Залатая Брама быў самым вялікім вісячым мастом у сьвеце з моманту адкрыцьця ў 1937 годзе і да 1964 году. Даўжыня мосту — 1970 мэтраў, даўжыня асноўнага пралёта — 1280, вышыня апораў — 230 мэтраў над вадой, маса — 894500 тон. Ад праезнай часткі да паверхні вады — 67 мэтраў. Гэта адзін з самых вядомых мастоў у сьвеце.

Залатыя Вароты

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Залатыя Вароты (мост)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў