Біяграфія
апісаньне чалавечага жыцьця
(Перанакіравана з «Жыцьцяпіс»)
Біягра́фія (па-грэцку: βίος — жыцьцё + γράφω — пішу) — апісаньне дзейнасьці ў жыцьці і дасягненьняў асобы.
Спэцыяльнай формай біяграфіі зьяўляецца аўтабіяграфія, дзе аўтар сам апісвае здарэньні з уласнага жыцьця.
Біяграфія можа быць так сама і ў літаратурным выглядзе біяграфічнага пераказу — але выключна ў выпадку нястачы інфармацыі аб асобе, з мэтай псыхалягічнага аналізу ці прадстаўленьня яе ўплыву на бег эпохі. Выкарыстоўваецца інфармацыя аб людзях таго часу і абставін якія ўплывалі на асобу ў гады жыцьця. Такая форма біяграфіі можа быць экранізаваная.
Біяграфія можа мець строгі, навуковы выгляд: Біяграфістыка (біяграфіка).
Вікіпэдыя мае праект «Асобы» |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў