Жураўліны крык
«Жураўліны крык» — аповесьць Васіля Быкава, упершыню выйшла ў часопісе «Маладосьць» (1960, № 2), у асобным выданьні — у зборніку аўтара ў 1960 годзе[1]. Апавядае пра гісторыю шасьці чырвонаармейцаў, якіх пакінулі на чыгуначным пераезьдзе, каб затрымаць наступ немцаў і выратаваць полк.
Жураўліны крык | |
па-беларуску: Жураўліны крык | |
Вокладка зборніку «Жураўліны крык», 1960 год | |
Жанр: | аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Васіль Быкаў |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1959 |
Публікацыя: | 1960 |
Электронная вэрсія |
Сюжэт
рэдагавацьРасея, Вялікая Айчынная вайна. Шэсьць чырвонаармейцаў атрымалі загад прыкрыць адыход савецкага падразьдзяленьня, затрымаць праціўніка на 24 гадзіны. Усе шасьцёра — розныя людзі. Пшанічны — сын раскулачанага ў часы калектывізацыі. Тое, што яго бацька — кулак, сапсавала яму ўсё жыцьцё, пазбавіла магчымасьці атрымаць адукацыю, знайсьці добрую працу, пабудаваць прымальнае жыцьцё. Пакрыўджаны на сталінскі рэжым, ён вырашае здацца ў палон.
Інтэлігент Фішэр, вучоны, кандыдат мастацтвазнаўства, зусім не ваенны чалавек. Вялікіх намаганьняў каштуе яму застрэліць нямецкага салдата — першага і апошняга забітага ім у жыцьці чалавека. Ганарысты і самаўпэўнены Аўсееў, выпускнік вайсковай вучэльні, у адказны момант спрабуе ўцячы з поля бою. Хітры і жулікаваты Сьвіст, хлопец з крымінальным мінулым, кідаецца на танк і падрывае яго коштам свайго жыцьця. Пад канец бою на полі застаецца застаецца толькі малады салдат Глечык. ЁН чакае новага наступу фашыстаў, а ў душы прагаю да жыцьця ў хлопца біўся прызыўны жураўліны крык…
Экранізацыя
рэдагавацьУ 1975 годзе Беларусьфільм зьняў трохсэрыйны фільм Доўгія вёрсты вайны, першая сэрыя якога створана на падставе Жураўлінага крыку, а сцэнар да фільму пісаў сам Быкаў. Сюжэт трохі стужкі адрозьніваецца ад аповесьці.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Доўгая дарога дадому, кніга ўспамінаў Васіля Быкава
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Жураўліны крык на Беларускай палічцы