Еўн
правадыр паўстаньня рабоў на Сыцыліі
Еўн (лац. Eunus) — водца першага паўстаньня нявольнікаў на Сыцыліі (136—132 гады да н. э.).
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў з Сырыі. Забіўшы багатага зямяніна, пры спрыяньні ўзьнятых ім рабоў авалодаў горадам Енай, дзе яго абвясьцілі царом пад імем Антыёха, з агнём і мячом прайшоў усю Сыцыліі. Да яго далучыліся яшчэ масы вольных сялянаў і работнікаў, у выніку чаго меў больш за 200 тысячаў чалавек.
Рабы разьбілі чатыры рымскія прэторы і некалькі гадоў валодалі Сыцыліяй. Апошнія 3 гады (135—132) рымляне дасылалі ў Сыцылію консулаў зь вялікімі войскамі, пакуль, урэшце, паўстаньне не здушыў консул Рупілюс.
Трапіў у палон, дзе памёр ад хваробы[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Евн // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1893 Т. XI. — С. 422.