Еркская абсэрваторыя
Еркская абсэрваторыя (па-ангельску: Yerkes observatory) — астранамічная абсэрваторыя, зьмешчаная ў Ўільямз-Бэй, штаце Вісконсін. Заснаваная ў 1892 годзе на сродкі, дараваныя Ц. Т. Ерксам і першым дырэктарам Дж. І. Хэйл. Абсэрваторыя знаходзіцца пад адміністрацыяй Чыкаскага ўнівэрсытэту, і займаецца, у першую чаргу, астрамэтрыяй, вывучэньнем камэтаў, галяктыкаў, міжзорнага асяродзьдзя. Галоўны прылада — найбольшы ў сьвеце 102-сантымэтровы рэфрактар. Іншыя прылады: адзін 104 см і два 61 см рэфлектары, іншыя спэцыяльныя інструмэнты.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Yerkes_40_inch_Refractor_Telescope-1897.jpg/250px-Yerkes_40_inch_Refractor_Telescope-1897.jpg)
Гістарычнае месца працы Эдўіна Габла, В. дэ Сітэра і іншых.