Дэсантна-штурмавыя войскі Рэспублікі Казахстану
Дэсантна-штурмавыя войскі (ДШВ) Рэспублікі Казахстану (па-казаску: Десанттық-шабуылдау әскерлері) — высокамабільны род войскаў Узброеных сілаў Рэспублікі Казахстану, што ўваходзяць у склад Сухапутных войскаў Рэспублікі Казахстану. Ёсьць пераемнікам ПДВ СССР у Казахстане. Асноўныя заданьні: забесьпячэньне стратэґічнага разгортваньня войскаў, барацьба з дэсантна-дывэрсійнымі сіламі й бандфармаваньнямі, захоп ды ўтрыманьне важных раёнаў, правядзеньне аэрамабільных рэйдаў у ворагавым тыле. Да 2003 року мелі назву Мабільныя войскі (па-казаску: Жедел әскерлері), з 2003 да 2016 року мелі назву Аэрамабільныя войскі (па-казаску: Аэроұтқыр әскерлері)[1].
Дэсантна-штурмавыя войскі | |
Шэўрон ДШВ РК | |
Гады існаваньня | з 2000 |
---|---|
Краіна | Казахстан |
Падпарадкаваньне | Ґенэральны штаб Узброеных сілаў Казахстану |
Уваходзіць у | Сухапутныя войскі Рэспублікі Казахстану |
Тып | Паветрана-дэсантныя войскі |
Дысьлякацыя | Казахстан |
Дэвіз | «Біз басқа ешкім!» |
Колеры | блакітны |
Войны | |
Дзейны камандзір | ґенэрал-маёр Кайдар Каракулаў (з 18 красавіка 2018 року) |
Дактрына ўжываньня
рэдагавацьАсноўнымі заданьнямі ДШВ вызначаныя:[1]
- нарошчваньне намаганьняў войскаў, дысьлякаваных у непасрэднай блізкасьці ад мяжы й войскаў прыкрыцьця;
- забесьпячэньне стратэґічнага (апэратыўнага) разгортваньня войскаў;
- барацьба з дэсантна-дывэрсійнымі сіламі й бандфармаваньнямі;
- правядзеньне аэрамабільных рэйдаў у тыле суперніка;
- вывад з ладу цэнтраў апэратыўнае ўстойлівасьці суперніка;
- захоп ды ўтрыманьне важных раёнаў, рубяжоў і аб’ектаў інфраструктуры;
- лякалізацыя збройнага канфлікту ды разьяднаньне варагуючых бакоў;
- ўдзел у раззбраеньні й ліквідацыі пазапраўных узброеных фармаваньняў;
- аказаньне дапамогі сяброўскім дзяржавам згодна з двухбаковымі дамовамі;
- удзел у правядзеньні міратворчых мерапрыемстваў.
Гісторыя
рэдагавацьПасьля абвяшчэньня сувэрэнітэту Казахстану на тэрыторыі дзяржавы месьцілася выведзеная з складу 105-е ґвардзейскае паветрана-дэсантнае дывізіі 35-я асобная ґвардзейская паветрана-дэсантная брыґада, якая, паводле міжнародных пагадненьняў у Алмаце 7 траўня 1992 року, адыйшла да Ўзброеных сілаў Рэспублікі Казахстану[2][3].
6 ліпеня 2000 року прэзыдэнтам Казахстану на ґрунце 35-е ґвардзейскае дэсантна-штурмавое брыґады былі створаныя Мабільныя сілы Ўзброеных сілаў Рэспублікі Казахстану.
У пэрыяд з 2000 да 2003 року былі створаныя 36-я, 37-я ды 38-я (КазБрыґ) дэсантна-штурмавыя брыґады. Пазьней да складу Аэрамабільных сілаў былі ўведзеныя 9-я мэханізаваная брыґада, 43-я танкавая брыґада, 44-я артылерыйская брыґада, асобны міратворчы батальён «КазБат», асобная брыґада сувязі, асобны выведвальны полк ды асобны батальён РХБА.
2003 року было падпісанае распараджэньне пра прысваенне мабільным войскам УС Казахстану назвы «Аэрамабільныя войскі».
З жніўня 2003 па лістапад 2008 року інжынэрна-сапёрны падразьдзел у складзе Міжнародных кааліцыйных сілаў у Іраку выконваў міратворчуў місію. Паводле рашэньня ААН у сьпіс заданьняў падразьдзелу ўваходзілі пошук ды зьнішчэньне боепрыпасаў, што ня выбухнулі, абсталяваньне пунктаў палявога водазабесьпячэньня, ачыстка вады й наданьне мэдычнае дапамогі. Падчас выкананьня міратворчае місіі адзін афіцэр загінуў ды яшчэ некалькі міратворцаў былі параненыя. Агулам у складзе інжынэрна-сапёрнага падразьдзела пабывала 290 казахстанскіх вайскоўцаў.[4][5][6]
2016 року Кіраўніцтва Аэрамабільных войскаў паведаміла пра зацьвярджэньне новае назвы — Дэсантна-штурмавыя войскі[7].
Склад
рэдагавацьДэсантна-штурмавыя войскі ўлучаюць:
- 35-ю асобную ґвардзейскую мабільную брыґаду (Капшагай)
- 36-ю асобную мабільную брыґаду (Астана)
- 37-ю асобную мабільную брыґаду (Талдыкарган)
- 38-ю асобную мабільную брыґаду (Алматы)
- 9-ю мэханізаваную брыґаду (Жаркент)
- 43-ю танкавую брыґаду (Сарыазэк)
- 44-ю артылерыйскую брыґаду (Сарыазэк)
- асобны міратворчы батальён «КазБат» (Капшагай)
- асобную брыґаду сувязі (вёска Бурундай)
- асобны выведвальны полк (Талдыкарган)
- асобны батальён РХБА (Капшагай)
Структура
рэдагавацьАрґанізацыйна кожная асобная мабільная брыґада ўключае:
1. Кіраваньне брыґады
- штаб; службы.
2. Баявыя вайсковыя часткі й падразьдзелы
- 3 асобныя дэсантна-штурмавыя батальёны
- гаўбічны артылерыйскі дывізіён (122-мм гаубіца Д-30)
- рэактыўная артылерыйская батарэя на (БМ-21)
- зэнітна-ракетная батарэя
- супрацьтанкавая батарэя (Фагот (ПТУР))
- рота цяжкіх кулямётаў (НСВ-12,7)
- выведвальная рота
3. Падразьдзелы баявога забесьпячэньня й сувязі
- рота сувязі
- выведвальная рота
4. Падразьдзелы тылавога й тэхнічнага забесьпячэньня
- інжынэрна-сапёрная рота
- рота хімічнае абароны
- рота матэрыяльнага забесьпячэньня
- мэдычная рота
- рота дэсантнага забесьпячэньня
5. Тылавыя падразьдзелы
- камэнданцкі зьвяз
- аркестар
Традыцыі
рэдагавацьПрафэсійнае сьвята
рэдагавацьЗ 2016 року Дэсантна-штурмавыя войскі адзначаюць сваё прафэсійнае сьвята 6 ліпеня, калі ў 2000 годзе былі створаныя Мабільныя войскі Рэспублікі Казахстану.[8]. У папярэднія рокі, у 2000—2016, Дзень аэрамабільных дэсантных войскаў адзначаўся шторок 2 жніўня.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Структура(недаступная спасылка)
- ^ Невядомая дывізія. 105-я ґвардзейская паветрана-дэсантная Чырванасьцяжная дывізія (горна-пустэльная).
- ^ Пра прачыны расфармаваньня 105-е ґвардзейскае паветрана-дэсантнае Венскае Чырванасьцяжнае дывізіі
- ^ Вяртаньне. Казахстанскія міратворцы зьвярнуліся з Іраку. http://www.liter.kz, кастрычнік 2008 р.
- ^ Ірак кажа: «Дзякуй!» Айбын, 8 студзеня 2008 р.
- ^ Ваяры-міратворцы з Казахстану. Радыё Азаттык, 2 сьнежня 2015 р.
- ^ Аляксандар Міроглаў Блакітным бярэтам у казахстанскай арміі зьвярнулі даўгачаканае імя «десант»
- ^ 2 жніўня – ужо ня Дзень дэсантнікаў
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Міністэрства абароны Рэспублікі Казахстану.
- Гісторыя стварэньня Аэрамабільных войскаў Рэспублікі Казахстану. — Десантура.ру - пра дэсант безь мяжы Праверана 2013-01-11 г. Архіўная копія ад 2013-01-20 г.