Дэйвід Малет
Дэйвід Малет (каля 1705 — 1765) — шатляндзкі паэт і драматург.
Атрымаў адукацыю ў Эдынбурскім унівэрсытэце. У 1723 пераехаў у Лёндан працаваць прыватным настаўнікам. Тамака ён пасябрыўся з Аляксандрам Поўпам, Джэймсам Томпсанам ды іншымі літаратарамі. Сёлета напісаў свой найбуйнейшы твор «Ўільям і Маргарэт» (англ. William and Margaret), адаптаваны з традыцыйнай баляды. У 1740 працаваў з Томпсанам для тэатра масак. Большасьць яго п'есаў і паэзіі, папулярнае ў тагачаснай Ангельшчыне, цяпер забытыя, але Малет быў дастаткова значнай літаратурнай асобай, каб Генры Сэнт-Джон, першы віконт Болінгброк прызначыў яго сваім душапрыказчыкам. Літаратурная спадчына Болінгброка была адрэдагаваная і апублікаваная Малетам у 1754.
Беларускаму чытачу паэзія Дэйвіда Малета збольшага знаёмая па расейскамоўных зборніках балядаў і паэзіі эпохі Рэстаўрацыі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |