Дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты Ўкраіны 2019 году на стадыёне «Алімпійскі»

дэбаты між Зяленскім і Парашэнкам

Дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты Ўкраіны 2019 на стадыёне «Алімпійскі» — дэбаты між Зяленскім і Парашэнкам (двума кандыдатамі, што прайшлі ў другі тур выбараў) на стадыёне «Алімпійскі». Адбыліся 19 красавіка 2019 року. Усяго на стадыёне было 22 000 асобаў[1].

Дэбаты між Пятром Парашэнкам ды Ўладзімерам Зяленскім

Перадумовы

рэдагаваць

31 сакавіка адразу пасьля абвяшчэньня вынікаў экзыт-полаў Парашэнка запрасіў Зяленскага на дэбаты. 3 красавіка Зяленскі высунуў ультыматум — дэбаты на стадыёне.[2]

Выступ Парашэнкі 14 красавіка

рэдагаваць

Парашэнка насуперак пазыцыі Зяленскага вырашыў правесьці дэбаты на стадыёне 14 красавіка. Зяленскі на дэбаты не прыйшоў, і Пятро Аляксеевіч выступаў перад сваімі прыхільнікамі.

Дэбаты 19 красавіка

рэдагаваць

19 красавіка 2019 року а 19:00 распачаліся дэбаты Пятра Парашэнкі і Ўладзімера Зяленскага на стадыёне «Алімпійскі». Відэа трансьлявалася он-лайн каналам 112 Україна ў ютубе[3].

На дэбатах было два вядоўцы: Алена Фраляк (ад Зяленскага) ды Андрэй Кулікоў (ад Парашэнкі)[4].

Першая частка працягвалася 34 хвіліны (з 36 заплянаваных). Першым выступаў Зяленскі. Парашэнка часьцей выбіваўся з 4 хвілінаў, адведзеных на адказ. Затое Зяленскі чытаў свае пытаньні з аркуша і некалькі разоў пераходзіў на расейскую мову.

У адказ на папрокі Парашэнкі наконт яго непрафэсійнасьці Зяленскі стаў на калені на сцэне ў знак спагады з усімі пацярпелымі ад вайны ў Данбасе. Парашэнка таксама стаў на калені, пры гэтым павярнуўся сьпінаю да гледачоў і Зяленскага, але тварам да сьцяга Ўкраіны.

У заключнай частцы першым зноў выступіў Зяленскі. Ён акцэнтаваў увагу на тым, як Парашэнка стаў аліґархам, стаўшы яшчэ ў 1998 годзе дэпутатам, а потым увесь час знаходзіўся на дзяржаўнай службе, такім чынам парушаючы закон (паводле закону, дзяржслужбовец ня мае права займацца бізнэсам) і на тым, што хоць і цяперашні прэзыдэнт прыклаў шмат намаганьняў для атрыманьня томасу, але ён быў вернікам Маскоўскага патрыярхату да атрыманьня томасу.

Пасьля гэтага кожнаму далі па 1 хвіліне для заключнага слова.

Дэбаты он-лайн на канале ютуб глядзелі адначасова больш 350000 гледачоў (на канале 112), і значна менш (арыентавана па 100 тыс.) яшчэ два ўкраінскія каналы — «Прямий»[5] ды тэлеканал ZIK[6].

Скончыліся дэбаты сьпевам гімну Ўкраіны[7].

Міжнародны рэзананс

рэдагаваць

Далярадыёканал «Голас Амэрыкі» адзначыў значны міжнародны рэзананс перадвыбарчых дэбатаў на НСК «Алімпійскі»[8].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць