Дзяржпрам
Дом дзяржа́ўнай прамысловасьці (Дзяржпрам) (па-ўкраінску: Держпром) — першы савецкі 13-павярховы хмарачос, помнік архітэктуры ў стылі канструктывізму, адна з трох харкаўскіх высотак, пабудаваная на працягу 1926—1928 гадоў.
Дзяржпрам (Дом дзяржаўнай прамысловасьці) | |
Держпром | |
Тып | жалезабетонны хмарачос |
---|---|
Архітэктурны стыль | канструктывізм |
Месцазнаходжаньне | Украіна, Харкаў |
Адрас | плошча Свабоды |
Замоўца | Савет Народных Камісараў Украіны |
Пачатак будаўніцтва | 1926 |
Сканчэньне будаўніцтва | 1928 |
Дата адкрыцьця | 7 лістапада 1928 |
Дата рэканструкцыі | 1944—1947 |
Вышыня | 63 м. |
Вышыня з антэнай | 108 м. |
Колькасьць паверхаў | 13 |
Агульная плошча | 60 000 |
Колькасьць ліфтаў | 12 |
Архітэктар | Сяргей Серафімаў, Самуіл Кравец, Марк Фэльгэр |
Будынку, які ўвасобіў у сабе будаўнічыя дасягненьні УССР, далі назву «Дом дзяржаўнай прамысловасьці» — гэтым словазлучэньнем быў падкрэсьлены дэвіз індустрыяльнай краіны.
Гісторыя
рэдагавацьБудынак быў пабудаваны ў рэкордна кароткі тэрмін — падрыхтоўчыя працы пачаліся летам 1925 году, а здача ў эксплюатацыю адбылася 7 лістапада 1928 году, да адзінаццатай гадавіны кастрычніцкага перавароту. Вясной 1926 году будоўлю вырашана было закрыць, аднак пасьля асабістага ўмяшальніцтва Фэлікса Дзяржынскага, які наведаў будоўлю 8 траўня 1926 году, будаўніцтва працягнулася. На ўрачыстай закладцы цэнтральнага корпусу, якая адбылася 21 лістапада 1926 году, будынку прысвоілі яго імя.
Пасьля пабудовы, з 1928 па 1934 гады, у будынку разьмяшчаўся Савет Народных Камісараў Украіны.
Падчас нямецкай акупацыі ў 1941—43 гадах на першым паверсе была ўладкаваная стаўня, на іншых паверхах ў пачатку акупацыі жылі малпы, якія ўцяклі з разьмешчанага побач з будынкам заапарку. Да 23 жніўня 1943 году ў Дзяржпраме дажылі тры макакі, якім на 65-ю гадавіну вызваленьня гораду, у жніўні 2008 году, быў адкрыты помнік на тэрыторыі заапарку.
Пасьля вайны ў 1944—1947 гадах будынак быў адноўлены.
У 1955 годзе на даху была ўсталяваная адна зь першых у СССР тэлевізійных вышак вышынёй 45 м.
У 2004 годзе, да 350-годзьдзя Харкава была распачатая рэканструкцыя Дзяржпраму — яна заняла нашмат больш часу, чым увесь пэрыяд будаўніцтва Дзяржпраму прымітыўнымі мэтадамі ў 1920-х гадах, і дагэтуль застаецца не завершанай[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьДзяржпрам — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў