Дзяржаўная рада Грэцыі

Дзяржаўная рада Грэцыі (па-грэцку: Συμβούλιο της Επικρατείας) — адначасова адміністрацыйны орган і Вярхоўны адміністрацыйны суд Грэцыі. Такім чынам, яго роля дваістая. Дзяржаўная рада Грэцыі — чалец Асацыяцыі Дзяржаўных рад і Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі Эўразьвязу, а таксама Міжнароднай асацыяцыі Вярхоўных судоў адміністрацыйнай юрысдыкцыі. Дзяржаўная рада месьціцца ў будынку Арсакіёна ў цэнтры Атэн.

Дзяржаўная рада Грэцыі
Συμβούλιο της Επικρατείας
Дата ўтварэньня 1929
Тып Адміністрацыйны суд
Юрыдычны статус Вышэйшы суд
Месцазнаходжаньне Атэны, вул. Панепісьціміў 47-49
Афіцыйныя мовы грэцкая мова
Колькасьць супрацоўнікаў 170
Сайт Афіцыйная старонка

Склад рэдагаваць

Дзяржаўную раду ўзначальвае яе старшыня, які абіраецца зь ліку сябраў Рады ад Кабінэту міністраў Грэцыі тэрмінам на чатыры гады. Суд складаецца са Старшыні Рады, 10 намесьнікаў, 53 чальцоў (судзьдзяў), 56 асацыяваных дарадцаў (выкладчыкаў права) і 50 памочнікаў судзьдзяў[1], усе яны павінны быць выпускнікамі Нацыянальнай школы судзьдзяў.

Юрысдыкцыя рэдагаваць

Дзяржаўная рада ў Грэцыі ажыцьцяўляе сваю юрысдыкцыю праз Пленарныя паседжаньні або ў шасьці прававых палатах (Α, Β, Γ, Δ, Ε і ΣΤ). Кожная з палат можа складацца зь пяці або сямі чальцоў. Юрысдыкцыя пленарных паседжаньняў вызначаецца законам (Заканадаўчы дэкрэт 170/1973, артыкул 14), у той час як кампэтэнцыя палат вызначаецца законам і прэзыдэнцкімі ўказамі, прапанаванымі міністрам юстыцыі пасьля разгляду Рады.

Да кампэтэнцыі Дзяржаўнай рады адносіцца, у прыватнасьці, наступнае:

  • Адмена нарматыўных актаў і пастаноў адміністрацыйных органаў улады з прычыны парушэньня імі закону або перавышэньня ўладных паўнамоцтваў;
  • Перагляд пастаноў ніжэйшых па ўзроўню адміністрацыйных судоў;
  • Разгляд адміністрацыйных рознагалосьсяў істотнага парадку паміж дзяржаўнымі ворганамі.

Пасьля ўнясеньня канстытуцыйнай папраўкі 2001 году пленарнае пасяджэньне (а не палаты) — адзіны кампэтэнтны судовы орган, які можа вызначаць пытаньне пра законнасьць прынятых выканаўчымі органамі ўлады адміністрацыйных актаў. Пленарнае пасяджэньне таксама кампэтэнтна разглядаць хадайніцтвы ў выпадках:

  1. Прадстаўляюць агульны інтарэс, калі прэзыдэнт краіны непасрэдна зьвяртаецца да Рады;
  2. Калі адна з палат зьвяртаецца да Рады. Палаты могуць накіроўваць найбольш важныя справы ў пленарнай сэсіі, калі вынесенае адміністрацыйным органам пастанова прынята зь перавышэньнем улады або з парушэньнем закону.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ The Council of State  (анг.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць