Дзеці Гурына
Дзе́ці Гу́рына (па-ангельску: The Children of Húrin) — рэканструкцыя незавершанага раману Дж. Р. Р. Толкіна, выкананая ягоным сынам Крыстафэрам. Джон Рональд Руэл пачаў пісаць гэты твор яшчэ ў 1918 року, калі яму было 26 гадоў, і на працягу ўсяго свайго жыцьця ён вяртаўся да яе, аднак так і не пасьпеў скончыць. Крыстафэр перапрацаваў шматлікія чарнавікі, і з уласнымі стылістычнымі праўкамі падрыхтаваў кнігу да друку.
Дзеці Гурына | |
The Children of Húrin | |
Жанр: | фэнтэзі |
---|---|
Аўтар: | Дж. Р. Р. Толкін, К. Р. Толкін |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 2007 |
Выдавецтва: | HarperCollins |
Колькасьць старонак: | 317 |
Папярэдні твор: | Narn i Hîn Húrin[d] і Равэрандам[d] |
Наступны твор: | The Legend of Sigurd and Gudrún[d] |
Кніга выйшла ў продаж 16 красавіка 2007.
Сюжэт
рэдагавацьКніга распавядае пра трагічны лёс Турына Турамбара і ягонае сястры Ніэнор, а таксама й іншых сваякоў (маці — Морвэн і сястры — Урвэн), на якіх трапіла частка праклёну, накладзенага Марготам за адмову выдаць месцазнаходжаньне Гондаліну на іхняга бацьку і мужа Морвэн — Гурына Таліёна, сына Галдара Высокага. Яна ахоплівае пэрыяд ад нараджэньня Турына і да ягонага самагубства пасьля перамогі над цмокам Гляўрунгам.
У першых разьдзелах падрабязна апісанае дзяцінства Турына, сьмерць ягонай сястры Урвэн, уцёкі хлопчыка з захопленага істэрлінгамі Дор-Ламін] ў Дорыят, выхаваньне пры двары караля Тынгала і абставіны, што змусілі яго пакінуць Зачараванае каралеўства. Пасьля — падпарадкаваньне ватагі разбойнікаў і працяг ягонай безнадзейнай вайны з Марготам, шлях, які прывёў ваяра ў Наргатронд і зьнішчыў вялікае каралеўства Нолдар.
Далей Турын прыходзіць у лес Брэтыль, прыстанак трэцяга дому эдайн — Дому Халет, сустракае там сваю сястру Ніэнор, якая страціла памяць з-за чараўніцтва цмока Гляўрунга. Турын закахаўся і ажаніўся зь ёй, ня ведаючы, хто яна на самой справе. Пасьля ён зьдзейсьніў адзін з найвялікшых подзьвігаў даўніх гадоў — мечам забіў Гляўрунга, які напаў на Брэтыль. Перад сьмерцю той вяртае памяць Ніэнор, і тая, усьвядоміўшы, за каго выйшла замуж, у адчаі скокнула са стромы ў раку. Турын, ачуняўшы ад забыцьця і даведаўшыся пра гэта, забівае весьніка і сам кідаецца на меч.
Кніга сканчаецца эпізодам, у якім на іхняй магіле, на руках у мужа (Гурына Таліёна), як вярнуўся з палонуа Маргота, памірае ад гора іхняя маці — Морвэн Эледвэн.