Дзеньга
Дзяньга́ — агульная назва дырхемаў Залатой Арды, а пасьля вытворных ад іх срэбных манэтаў Масквы, Ноўгараду, Разані, Цьвяры.
Назва «дзяньга» паходзіць зь цюрскіх моваў (параўнайце тат., чагат. täŋkä («грошы», «срэбная манэта»), чув. täŋgǝ, казас. teŋgä, тэнгэ, манг. teŋge, калм. tēŋgn̥ («дробная срэбная манэта»).
Пасьля рэформы Алены Глінскай 1535 року(d) дзяньгой сталі называць 1⁄200 рубля, а 1⁄100 рубля атрымала назву капейкі. У 1700—1828 роках пасьля грашовай рэформы Пятра I дзяньга стала меднай.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Деньга // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.