Джыгме Сынг’е Вангчук
Джыгме Сынг’е Вангчук (нарадзіўся 11 лістапада 1955 году) — чацьверты кароль Бутана. Уступіў на трон ва ўзросьце 16 гадоў у 1972 годзе, пасьля сьмерці свайго бацькі, трэцяга караля Джыгме Дорджы Вангчука. На яго каранацыю 2 чэрвеня 1974 году былі запрошаны замежныя прадстаўнікі, што азначала канец доўгага пэрыяду ізаляцыі краіны. Ён носіць тытул «Друк Г’ялпо», што азначае «Драконавы Кароль». Атрымаў адукацыю ў Бутане і ў Вялікабрытаніі.

Джыгме Сынг’е Вангчук на купюры ў 100 нгултрум
14 сьнежня 2006 году кароль адрокся ад прастола на карысьць свайго сына Джыгме Кхесар Намг’ял Вангчука раней за абвешчаны тэрмін (2008 год).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Джыгме Сынг’е Вангчук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў