Державний вістник (па-беларуску: Дзяржаўны весьнік) — ґазэта, афіцыйны друкаваны орґан Рады Міністраў Украінскае дзяржавы, выпускалася тры разы на тыдзень украінскаю моваю[1].

Державний вістник
Тып пэрыядычныя выданьні
Фармат А3
Уладальнік Рада Міністраў Украінскае дзяржавы
Краіна
Галоўны рэдактар Іван Юшчышын
Заснаваная травень 1918
Закрытая сьнежань 1918
Мова украінская

Гісторыя рэдагаваць

Стварэньне друкаванага СМІ «Дзяржаўны весьнік» адбылося ў траўні 1918 року. Першы выпуск адбыўся 16 траўня 1918 року[2].

Папярэднікамі «Дзяржаўнага весьніка» былі ґазэты «Вісти з Української Центральної Ради», «Вістник Генерального Секретаріату Української Народньої Республіки» ды «Вістник Ради Народних Міністрів Української Народньої Республіки»[3].

Рэдактарам ґазэты быў Іван Юшчышын, друк ды выдаўніцтва адбывалася ў Кіеве ўкраінскаю моваю.

Ґазэты публікавала законы, іншыя нарматыўныя акты, распарадчыя дакументы міністэрстваў, статуты дзяржаўных установаў, міжнародныя пагадненьні, аб’явы і г.д.[4].

У сьнежні 1918 року ґазэта афіцыйна спыніла існаваньне, 12 сьнежня выйшаў апошні 83 выпуск ґазэты[2]. Пераемнікам на базе «Дзяржаўнага весьніка» стала ґазэта «Вісник Української Народної Республіки».

Зараз усе выпускі ґазэты захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Ўкраіны імя Вярнадзкага[2] ды некалькі выданьняў - у Дзяржаўным архіве Сумское вобласьці[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Дзяржаўны весьнік Праверана 2018-11-19 г.
  2. ^ а б в Ґазэты Ўкраіны 1917–1920 рокаў у фондах Нацыянальнае бібліятэкі Ўкраіны імя Ў. І. Вярнадзкага: кат. / авт.-уклад.: О. А. Вакульчук (кіраўнік), О. С. Залізнюк; НАН України, Національна бібліотека України імені В. І. Вернадського ; редкол.: О. С. Онищенко (голова) [та ін.]. – К. : НБУВ, 2014. – 436 с.
  3. ^ ДЕРЖАВНИЙ ВІСТНИК Циклоп - енциклопедії та словники Праверана 2018-11-19 г.
  4. ^ а б Газета "Державний Вісник" № 2 від 18.05.1918 року У документі подаються накази та новини Міністерст Української держави, оголошення тощо. (анг.) Праверана 2018-11-19 г.