Дваццаць восем панфілаўцаў (фільм)

«Два́ццаць во́сем панфі́лаўцаў» (па-расейску: Двадцать восемь панфиловцев) — гістарычны мастацкі фільм Андрэя Шалёпы і Кіма Дружыніна аб легендарным подзьвігу савецкіх байцоў пры абароне Масквы ў 1941 годзе. У фільме прадстаўлены дзеяньні байцоў 316-й стралковай дывізіі пад камандаваньнем генэрала Івана Панфілава, якія трымалі абарону ля разьезда Дубасекава і 16 лістапада 1941 году адбівалі напады нямецкіх танкаў, якія прарываліся да Масквы.

Дваццаць восем панфілаўцаў
Двадцать восемь панфиловцев
Жанр драма, ваенны фільм
Рэжысэр Андрэй Шалёпа, Кім Дружынін
Сцэнарыст Андрэй Шалёпа
Прадусар Андрэй Шалёпа, Антон Юдзінцаў
У ролях Аляксандар Усьцюгаў, Алег Фёдараў, Якаў Кучарэўскі, Азамат Нігманаў, Аляксей Марозаў
Кампазытар
Вытворчасьць Gaijin Entertainment
Дата выхаду 2016
Працягласьць 122 хвілінаў
Краіна Расея
Мова расейская
Бюджэт 150 млн рублёў
Прыбытак 385 000 000 ₽
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Першапачаткова збор сродкаў на фільм ажыцьцяўляўся з дапамогай краўдфандынгу, і ў канчатковым выніку сабраная сума склала 34 746 062 расейскія рублі[1]. Затым да фінансаваньня фільму далучыліся Міністэрства культуры Расеі і Міністэрства культуры Казахстану. Фінансавую, арганізацыйную і тэхнічную падтрымку на розных этапах кінавытворчасьці фільму аказала кампанія «Gaijin Entertainment»[2]. Прэм’ера адбылася 16 лістапада 2016 году, а шырокі пракат пачаўся 24 лістапада[3].

Збор грошаў, вытворчасьць і пракат фільму суправаджала бурнае абмеркаваньне ягонай гістарычнай дакладнасьці ў блёгасфэры і сродках масавай інфармацыі. Кінастужка атрымала палярныя водгукі з боку мастацтвазнаўцаў і прафэсійных крытыкаў, але была станоўча ўспрынята гледачамі, сабраўшы ў СНД 385 млн расейскіх рублёў і стаўшы лепшым фільмам году ў Расеі па выніках апытаньня Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць