Дваровыя сяляне
Дваро́вымі сяля́намі называлі адзін з двух відаў прыгонных сялянаў, апроч паселеных ці цяглых сялянаў.
Дваровыя сяляне жылі пры двары памешчыкаў і выкарыстоўваліся ў якасьці прыслугі — абслугоўвалі сядзібу памешчыка. Уласных сродкаў вытворчасьці ў дваровых сялянаў не было. У якасьці павіннасьці дваровыя сяляне адбывалі паншчыну.
У Вялікім Княстве Літоўскім дваровыя і цяглыя сяляне існавалі з канца XIV стагодзьдзя і да часу скасаваньня прыгоннага права ў XIX стагодзьдзі, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Расейскай імпэрыі.
Літаратура
рэдагаваць- «Бялыніцкая даўніна», краязнаўчы альманах (дадатак да газэты «Паходня»), №2 (16), сьнежань 2007 г.
- Сацыяльна-палітычнае становішча беларускіх губерняў у канцы XVIII — першай чвэрці XIX ст.(недаступная спасылка)