Дванаццаць крэслаў

«Дванаццаць крэслаў» (па-расейску: «Двенадцать стульев») — раман Ільлі Ільфа і Яўгена Пятрова, напісаны ў 1927 годзе і які зьяўляецца першай сумеснай працай суаўтараў. У 1928 годзе раман быў апублікаваны ў мастацка-літаратурным часопісе «Трыццаць дзён» (№ 1—7); у тым жа годзе выдадзены асобнай кнігай. У аснове сюжэту — пошукі дыямантаў, схаваных у адным з дванаццаці крэслаў мадам Петуховай, аднак гісторыя, выкладзеная ў творы, не абмежавана рамкамі прыгодніцкага жанру: у ім, на думку дасьледчыкаў, абагульняецца «глябальны вобраз эпохі».

Дванаццаць крэслаў
рас. Двенадцать стульев
Жанр: раман
Аўтар: Ільф і Пятроў
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1927
Публікацыя: 1928
Выдавецтва: Зямля і фабрыка
Наступны твор: «Залатое цяля»

Літаратурная супольнасьць 1920-х гадоў сустрэла зьяўленьне раману вельмі стрымана. Да ліку тых, хто падтрымаў суаўтараў, ставіліся пісьменьнік Юры Алеша, палітычны дзяяч Мікалай Бухарын, крытык Анатоль Тарасенкаў і некаторыя іншыя сучасьнікі Ільфа і Пятрова. У 1949—1956 гадох «Дванаццаць крэслаў» — нароўні з напісаным пазьней раманам «Залатое цяля» — былі пасьля зьяўленьня праекту пастановы сакратарыята ЦК ВКП (б) «Аб грубай палітычнай памылцы выдавецтва „Савецкі пісьменьнік“ ад 14 сьнежня 1948 году» забароненыя да друку. Твор быў неаднаразова экранізаваны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дванаццаць крэслаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў