Дагрукацца да нябёсаў
Грукаючы ў нябесную браму, таксама Дагрукацца да нябёсаў (па-ангельску: Knockin' On Heaven's Door) — мастацкі фільм 1997 году (Нямеччына). Сцэнарыст і рэжысэр Томас Ян. Назва паходзіць ад аднайменнай песьні Боба Дылана, кавэр-вэрсія якое гучыць у фільме.
Грукаючы ў нябесную браму | |
Knockin’ on Heaven’s Door | |
Жанр | трагікамэдыя, драма |
---|---|
Рэжысэр | Томас Ян |
Сцэнарыст | Томас Ян Тыль Швайгер |
Прадусар | Бэрнд Айгінгер |
У ролях | Тыль Швайгер, Ян Ёзэф Ліфэрс, Морыц Бляйбтрой, Т’еры Ван Вэрвэке, Рудгер Гаўэр, Губ Стапель |
Кампазытар | Франц Плаза, Selig |
Апэратар | Гера Штэфэн |
Мантаж | Аляксандар Бэрнэр[d] |
Вытворчасьць | Touchstone Pictures[d] |
Распаўсюд | Walt Disney Studios Motion Pictures[d] |
Дата выхаду | 1997 |
Працягласьць | 87 хвілінаў |
Краіна | Нямеччына |
Мова | нямецкая ангельская |
Бюджэт | 3,5 млн DM |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьУ шпіталі два маладыя чалавекі, Ма́ртын Брэст (Тыль Швайгер) і Рудзі Вурлітцэр (Ян Ёзэф Ліфэрс) даведаюцца, што абодва невылечна хворыя. Іх зьмяшчаюць у адну палату, у якой яны пазнаюць адзін ад аднаго, што ў абодвух засталіся лічаныя дні.
Адна са значных сцэнаў фільму — герой Тыля Швайгера кажа Рудзі: «Мы, напэўна, ляжым у палаце для „кончаных“ — гэтакі камора». У гэты момант расьпяцьце, вісіць на сьцяне, падае на тумбачку, тая адкрываецца — а там бутэлька тэкілы. Напіўшыся, новыя сябры высьвятляюць, што Руды ніколі ня бачыў мора.
Зразумей, на нябёсах толькі й гавораць, што пра мора. Як яно бясконца цудоўна… Пра захад, які яны бачылі… Пра тое, як сонца, апускаючыся ў хвалі, стала пунсовым як кроў. І адчулі, што мора ўвабрала энэргію сьвяціла ў сябе, і сонца было ўтаймаванае, і агонь ужо дагараў у глыбіні. А ты?.. Што ты ім скажаш? Бо ты ані разу ня быў на моры. Там, наверсе, цябе ахрысьцяць лохам. |
||
Спалечнікі зьбягаюць зь лякарні на сагнаным са стаянкі шпіталя рарытэтны Mercedes 230SL сьветла-блакітнага («нябеснага») колеру дзеля сваёй апошняй мэты: убачыць акіян. Аўтамабіль належыць босу гангстэраў. У шляху яны рабуюць аўтазапраўкі й банк, пакуль не выяўляюць у багажніку іх аўтамабіля кейс зь мільёнам наяўнымі.
Бос адпраўляе на пошукі аўтамабіля й кейса двух сваіх падручных — Хэнка й Абдула.
Па меры прасоўваньня галоўных герояў да мора за імі пачынаюць гарачы перасьлед паліцыя й гангстэры. Мартын «бярэ Рудзі ў закладнікі», што забясьпечвае ім некаторую абарону ад паліцыі. У канчатковым рахунку сябры аказваюцца злоўленымі ў пастку пасярод прасёлкавай дарогі, пры гэтым паліцыя й гангстэры накіроўваюць зброю адзін на аднаго. Завязваецца вялікая перастрэлка, скарыстаўшыся якое, сябры адчайна вырульваюць на поле.
На выяўлены ў багажніку мільён Мартын купляе ружовы кадылак той жа мадэлі, якую ён бачыў ў дзяцінстве па тэлевізары — Элвіс Прэсьлі падараваў сваёй маці. Яго жаданьне складаецца ў тым, каб зрабіць такі ж падарунак сваёй уласнай маці — палкай прыхільніцы Элвіса. Прадавец аўтамабіля паведамляе ў паліцыю пра тое, што гэтыя вядомыя злачынцы (Мартын й Рудзі засьвяціліся ў газэтах і на тэлебачаньні) набылі ў яго аўтамабіль для мамы. Каля дома маці Марціна Брэста іх ужо чакала паліцэйская засада. Падчас затрыманьня высьвятляецца, што Мартын таксама ня бачыў мора. Затым у Мартына як быццам бы зноў пачынаецца прыступ і яго вязуць не ў паліцыю, а ў шпіталь, і Рудзі падахвоціўся ехаць зь ім. У шляху высьвятляецца, што Мартын прыкінуўся, каб вызваліцца ад паліцыі. Мартын і Рудзі выкрадаюць машыну, каб працягнуць свой шлях да мора. Па дарозе яны заходзяць у бардэль, дзе Рудзі павінен выканаць сваё жаданьне: пераспаць зь дзьвюма жанчынамі адначасова. Гэты бардэль належыць чале гангстэраў, у якога яны сагналі аўтамабіль зь мільёнам ў багажніку. Натуральна, героі трапляюць у рукі бандытаў.
Гангстэры прыводзяць Рудзі й Мартына да верхаводу, які пытаецца ў іх пра грошы, якія яны ўзялі ў багажніку мэрсэдэса. Мартын тлумачыць, што ўсе грошы былі патрачаныя й разасланыя розным людзям па пошце, што выводзіць зь сябе злачыннага боса. Раззлаваны, ён настаўляе на іх зброю ў гатоўнасьці стрэліць, і ў гэты час ўваходзіць Кёртыс (Рутгер Гаўэр) — той самы ўплывовы злачынец, для якога грошы ў багажніку мэрсэдэса як раз і прызначаліся.
Пазнаўшы ў Рудзі й Мартыне галоўных пэрсанажаў навінавых выпускаў апошніх дзён, ён адпускае іх, даючы магчымасьць ажыцьцявіць мару — убачыць мора. Пасьля чаго Кёртыс (Рутгер Гаўэр) кажа, мабыць, самыя пранікнёныя словы пра мора:
На небе толькі адны размовы, пра мора, пра заход... Там гавораць пра тое, як файна назіраць за вялікім вогненым шарам, які растае ў хвалях, і ледзьве бачнае сьвятло, нібы ад сьвечкі, дагарае дзесьці ў глыбіні... | ||
Мартын і Рудзі дасягаюць берага акіяна. Сябры ідуць па пясчаным беразе, Мартын садзіцца на пясок, дапальвае сваю апошнюю цыгарэту й робіць пару глыткоў тэкілы, затым падае як няжывы. Рудзі садзіцца каля свайго сябра, назіраючы за акіянам і гледзячы на прыбой.
Менавіта з глытка тэкілы пачынаецца падарожжа герояў да сваёй мары і ім жа сканчаецца. Тэкіля як сімбаль: жыцьцё не павінна быць прэснай, яна павінна бударажыць і быць напоўненай уражаньнямі, нават калі для гэтага застаюцца лічаныя дні — яны могуць стаць ярчэй усяго пражытага жыцьця. Да разуменьня гэтага ў рэсьце рэшт і прыходзіць Рудзі.
Пасьля тытраў адбываецца шчэ адзін эпізод з удзелам паліцэйскага з аўтазапраўнай станцыі, абрабаваны Мартынам і Рудзі, у якім ён дапытвае чалавека з нагоды крыніцы атрыманьня буйной сумы грошай. Той адказвае, што яе даслалі невядомыя яму Мартын і Рудзі. Падчас допыту пра чамадан з грашыма Марцін як раз сказаў, што яны разаслалі грошы па адраснай кнізе.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Нягледзячы на сталыя перастрэлкі, у фільме нікога не забіваюць. Лічыцца, што толькі адзін Мартын у канцы памёр сваёй сьмерцю. Але тут узьнікае спрэчка. Многія лічаць, што Мартыну проста стала дрэнна, як паказваецца на працягу ўсяго фільму.
- Рудзі Вурлітцэр — імя сцэнарыста фільму «Пэт Гэрэт і Білі Кід», у якім упершыню гучыць песьня Боба Дылана «Грукаючы ў нябесную браму». (1973 г.)
- Пэрсанаж Мартын Брэст быў названы ў гонар рэжысэра Мартына Брэста.
- У фільме гучыць кавэр-вэрсія песьні Боба Дылана «Knockin' On Heaven's Door», выкананая нямецкай групай «Selig»
- У 2009 на экраны выйшаў японскі рэмэйк. У адрозьненьне ад арыгіналу, у японскай вэрсіі галоўнымі героямі зьяўляюцца 28-гадовы хлопец і 14-гадовая дзяўчынка. Рэжысэр — Майкл Арыяс, кампазытар — Plaid.
- Рэжысэра Томаса Яна можна ўбачыць у эпізадычнай ролі таксіста (сцэна перад пакупкай Кадылак-Флітвуд).
- Беларускамоўную агучку фільму можна паглядзець па спасылцы https://t.me/kinakipaby/700?single
Прэміі й узнагароды
рэдагаваць- Маскоўскі кінафэстываль, 1997 год
- Пераможца: найлепшая мужчынская роля — срэбны «Сьвяты Георгі» (Тыль Швайгер)
- Намінацыі: прыз за найлепшы фільм — залаты «Сьвяты Георгі»
- Вышэйшая нямецкая ўзнагарода, Deutscher Filmpreis, 1997 год
- Узнагарода Эрнста Любіча, 1997 год
- Golden Screen, 1997 год