Гіпэрбалоід інжынэра Гарына
«Гіпэрбалоід інжынэра Гарына» — фантастычны раман А. М. Талстога, завершаны ў 1927 годзе.
На стварэньне гэтага рамана А. М. Талстога натхніў зачаравальны вобраз канструкцыі Шухаўскай вежы, пабудаванай у 1922 годзе ў выглядзе сыходзячых у вышыню сэкцыяў-гіпэрбалоідаў. У артыкуле «Як мы пішам» (сьнежань 1929) Талстой паведамляе: «Калі пісаў „Гіпэрбалоід інжынэра Гарына“, стары знаёмы Аленін распавёў мне сапраўдную гісторыю пабудовы такога падвойнага гіпэрбалоіду, інжынэр, які зрабіў гэтае адкрыцьцё, загінуў у Сыбіры. Прыйшлося азнаёміцца з найноўшымі тэорыямі малекулярнай фізыкі. Шмат дапамог мне акадэмік П. П. Лазараў». Па словах аўтара, першая частка рамана — авантурная, другая — гераічная, а трэцяя — утапічная.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |