Гімн Манака
Гімн Манака (Hymne Monégasque) быў першапачаткова напісаны Тэафілям Бэланда дэ Кастра ў 1841 годзе. Сучасная вэрсія музыкі напісаная Леонам Джэхінам (Leon Jehin) у 1914 годзе, тэкст на манэгасцкай — Люі Натары ў 1931 годзе[1].
Па ўказаньні прынца (князя) толькі тэкст на манэгасцкай мове зьяўляецца афіцыйным гімнам. Ён складаецца толькі з аднаго (першага) чатырохрадкоўя. Звычайна выконваецца толькі музыка гімна, за выключэньнем афіцыйных цырымоніяў калі гімн таксама сьпяваюць.
Тэкст гімна
рэдагавацьA MARCIA DE MUNEGHU / INU NACTIONALE
- Despoei tugiù, sciü d’u nostru paise
- Se ride aù ventu, u meme pavayun
- Despoei tugiù a curù russa e gianca
- E stà r’emblèma d’a nostra libertà
- Grandi e piciui, r’an tugiù respeta.
- Amu ch'üna tradiçiun,
- Amu ch'üna religiun,
- Amu avüu per u nostru unù
- I meme Principi tugiù
- E ren nun ne scangera
- Tantu ch’u suriyu lüjerà ;
- Diu sempre n’agiüterà
- E ren nun ne scangera
Пераклад тэксту гімна
рэдагаваць- Навекі на нашай зямлі
- Адзін сьцяг палошчацца на ветры
- Навекі чырвоны і белы
- Сымбалізуюць нашу волю
- Вялікія і простыя людзі заўсёды паважалі гэтыя колеры.
- Княства Манака — родная краіна
- Госпад выявіў шчодрасьць ствараючы цябе
- Неба заўсёды блакітнае, берагі заўсёды ў колерах.
- Наш Прынц любім больш чым іншыя каралі
- Адважныя таварышы Нацыянальныя гвардзейцы
- Заўсёды падпарадкоўвайцеся голасу Вашага камандзіра
- Заўсёды ідзіце за Вашым сьцягам
- Пад бой барабанаў маршыруем наперад!
- Ды Манака ведае сваіх храбрацоў
- Мы ўсе іх годныя нашчадкі.
- Ніколі мы не былі рабамі,
- Якімі кіруюць далёкія тыраны.
- Гэтае імя нашага Прынца, поўнага дабрадзеі,
- Тысячы і тысячы і тысячы сьпевакоў славяць!
- І нават калі мы ўсе аддамо нашы жыцьці за Прынца Манака
- Нашы дзеці ўстануць на яго абарону.
(пераклад з расейскага тэксту)