«Der er et yndigt land» (па-беларуску: Ёсьць цудоўная зямля) — нацыянальны гімн Даніі.

Звычайна выкарыстоўваецца кароткая вэрсія гімну: першая страфа і тры апошнія радкі трэцяй страфы, затым паўтор апошніх радкоў гэтых строф.

Тэкст створаны Адамам Аехленшлегерам у 1819 годзе ў рамках конкурсу на напісаньне нацыянальнага гімну. За аснову ўзяты геральдычны дэвіз «Ille terrarum mihi praeter omnes angulus ridet» (па-беларуску: «Гэтая зямля спрыяе мне больш чым любая іншая»). У першапачатковым варыянце гімну было дванаццаць строф, але пазьнейшыя вэрсіі ўтрымоўвалі толькі першую, трэцюю, пятую і дванаццатую страфы.

Музыка была складзеная Х. Е. Кроерам у 1835 годзе.

Акрамя нацыянальнага гімну Даніі існуе каралеўскі гімн «Kong Christian stod ved højen mast», які выконваецца ў выпадку прысутнасьці чальцоў каралеўскай сям’і.

Тэкст гімна

рэдагаваць

Арыгінал:

«Der er et yndigt land»

Der er et yndigt land
Det står med brede bøge
Nær salten østerstrand
Nær salten østerstrand
Det bugter sig i bakkedal
Det hedder gamle Danmark
Og det er Frejas sal
Og det er Frejas sal
Vort gamle Danmark skal bestå
Så længe bøgen spejler
Sin top i bølgen blå
Sin top i bølgen blå

Пераклад на беларускую мову:

«Ёсьць цудоўная зямля»

Ёсьць цудоўная зямля
Што вольна распасьціраецца букамі
Уздоўж салёнага ўсходняга ўзбярэжжа
Уздоўж салёнага ўсходняга ўзбярэжжа
Пераходзячы ў пагорыстую мясцовасьць
Яе клічуць старая Данія
Так, гэта і ёсьць мясьціна Фрэйі
Так, гэта і ёсьць мясьціна Фрэйі
Наша старая Данія, існуй
Пакуль букі адлюстроўваюцца
Сваімі вяршынямі ў сінія хвалі
Сваімі вяршынямі ў сінія хвалі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць