Гізэла Баварская
Гізэла Баварская (Gisela, таксама Gisele, Gizella), таксама Гізэла Вугорская (каля 985 — каля 1033 ці ў 1065) — блажэнная, шануецца ў Рымска-каталіцкай царкве (дні памяці — 1 лютага і 7 сакавіка).
Гізэла была дачкой герцага Генрыха II Баварскага і Гізэлы Бургундскай. Каля 995 году яна выйшла замуж за Іштвана I, караля Вугоршчыны. У Іштвана і Гізэлы было прынамсі трое дзяцей, у тым ліку Сьвяты Эмэрык (Імрэ), але ўсе яны памерлі маладымі, не пакінуўшы спадкаемцаў.
Аўдавеўшы ў 1038 годзе, Гізэла трапіла пад ціск і перасьлед з боку новага караля Пятра: Пётар канфіскаваў уласнасьць каралевы і пасадзіў яе пад варту. Самуіл Аба, які стаў спадчыньнікам Пятра, працягнуў яго палітыку. Гізэла была вымушана ў 1045 годзе вярнуцца ў Баварыю. Там яна сышла ў манастыр Нідэрнбург у Пасаў і стала абатысай. Там яна памерла і пахаваная.
Мошчы Гізэлы ў Вэспрэм і яе грабніца ў Пасаў прыцягвалі шматлікіх паломнікаў. Яшчэ ў XVIII стагодзьдзі зьяўляліся прапановы кананізаваць Гізэлу, але беспасьпяхова. У 1975 годзе Гізэла была прызнана Каталіцкай царквой блажэннай. Памяць блажэннай Гізэлы — 7 сакавіка (дзень Гізэлы ў каталіцкіх календарах) і 1 лютага.