Гідраграфія

дастасоўная навука

Гідрагра́фія — разьдзел гідралёгіі, прысьвечаны апісаньню водных аб’ектаў і іхных асобных частак.

Гідраграфія вывучае як асобныя водныя аб’екты на сушы (рэкі, азёры, вадасховішчы і іхныя становішча й фізыка-геаграфічныя ўмовы, памеры й рэжымы), так і падразьдзяленьні Сусьветнага акіяна й іхныя ўласьцівасьці (гідрамэтэаралягічны рэжым, геадэзічныя палі ў Сусьветным акіяне, характар грунтоў і берагоў акіянаў, мораў, дынаміку рэльефу марскога дна).

Да адной з задач гідраграфіі адносіцца таксама вывучэньне зьмяненьняў рэжыму водных аб’ектаў, выкліканых дзейнасьцю чалавека.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць